Другі этап чэмпіянату Беларусі па дрыфтынгу пройдзе ў Гродне на новай трасе

|

26 чэрвеня Гродна прыме другі этап барацьбы за тытул чэмпіёна краіны #OLDCITYDRIFT. У новым сезоне гонка зменіць звыклае месца і пройдзе на пляцоўцы гандлёвага цэнтра Old City. Абсалютна новай стала і канфігурацыя трасы – дзве перакладкі, ліхтарныя слупы і стройныя шэрагі бетонных блокаў. Несумнеўныя плюсы новай пляцоўкі – выдатнае размяшчэнне і выдатная інфраструктура: пакуль дамы будуць захопленыя шопінгам, мужчыны змогуць атрымаць асалоду ад заездаў лепшых пілотаў чэмпіянату Беларусі.

“У Гродне я зарабляю менш, але жыву лепшым жыццём”. Як амерыканец прамяняў Штаты на Беларусь

|

Брэнту 36 гадоў, ён родам са штату Індыяна. У Гродне ураджэнец заакіянскай краіны апынуўся дзякуючы каханню і ані трошкі не шкадуе. Да прыезду ў Беларусь Брэнт нічога не ведаў пра гэту краіну, але праз год асвоіўся, знайшоў працу і нават трапіў у гарадзенскую каманду па амерыканскім футболе.

Назвы нашых вёсак: дзе легенды, а дзе гісторыя

Пачынаецца сезон адпачынкаў, які многія беларусы будуць праводзіць на вёсцы – там, адкуль паходзяць бацькі, дзяды і пакаленні продкаў. Магчыма, нехта задумаецца над паходжаннем назвы сваёй вёскі і пачне дашуквацца нейкай дадатковай інфармацыі. Зрабіць гэта няпроста, бо некаторыя назвы з часам перарабіліся да непазнавальнасці, а вакол некаторых паўстала маса дурных “легендаў”.

Фестываль aDNaK! запрашае на адукацыйную праграму 30 чэрвеня

|

Аргкамітэт Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! чакае ўсіх цікаўных – прафесіяналаў і аматараў – на адукацыйнай праграме Фестывальнага дня, які пройдзе 30 чэрвеня ў першым у Беларусі крэатыўным хабе “Корпус 8” (г. Мінск, вул. Чырвоная, 7, корпус 8).

Заплаціць па рахунках і назапасіцца наяўнымі грашыма: 7 рэчаў, якія трэба зрабіць да дэнамінацыі

|

У наступную пятніцу, 1 ліпеня, краіна пяройдзе на новыя грошы. Каб палегчыць сабе жыццё і не патрапіць у непрыемныя сітуацыі, да гэтага дня трэба зрабіць усяго 7 рэчаў.

Дзе гарадзенцы ўжо 1 ліпеня змогуць зняць новыя грошы?

|

Некалькі беларускіх банкаў ужо паведамілі сваім кліентам пра тое, дзе 1 ліпеня яны змогуць зняць новыя грошы. Нагадаем, у першыя дні пасля дэнамінацыі банкноты без нулёў плануюць загрузіць у кожны трэці банкамат. Да 1 кастрычніка 2016 года на новыя грошы пяройдуць усе без выключэння банкаматы. 

Выпрабавана на сабе: як адкрыць адзіную ў горадзе беларускамоўную групу ў дзіцячым садку

|

Сваім досведам з “Нашай Нівай” падзялілася Наталля Святкіна, намаганнямі якой з’явілася беларускамоўная група ў адным з гарадзенскіх садкоў.

На моры ці ў вёсцы: дзе будуць адпачываць гарадзенцы гэтым летам

|

“На мора не паеду, бо няма грошай”, “Лепшы адпачынак – гэта ў цешчы на дачы” – гарадзенцы расказалі “Твайму стылю” пра свае планы на лета.

Мінак з бутэлькай віна ў руках патрапіў пад колы аўтамабіля. Раней яго пяць разоў каралі як п’янага пешахода

|

З траўмамі  галавы і пераломам нагі  пацярпелы на праспекце  Янкі Купалы пешаход быў шпіталізавалі, паведамляе ДАІ Гродна 22 чэрвеня.  Пры наяўнасці ў зоне бачнасці двух рэгуляваных пешаходных пераходаў мужчына з бутэлькай віна ў руках перабягаў праезную частку па-за іх межамі.

Інтэрактыўная мапа веламаршрутаў і веладарожак ствараецца на Гарадзеншчыне

|

Пра гэта  паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алег Андрэйчык. На мапу наносяцца ўсе веласцежкі і веламаршруты рэгіёну, а таксама аб’екты спадарожнай інфраструктуры – паркоўкі для ровараў, пункты пракату, спецыяльныя крамы, майстэрні, месцы грамадскага харчавання і найбольш цікавыя турыстычныя аб’екты.