У межах Дзён Святога Губерта гарадзенцаў чакае яшчэ адна выстава

|

Дні Губерта ў Гародні сёлета па задуме арганізатараў расцягнуцца амаль на месяц.

Распачаліся яны 5 лістапада выставай Андрэя Філіповіча ў “Крызе”, завершацца – вернісажам маладога таленавітага гарадзенскага творцы Уладзіміра Пазняка ў гэтай жа галерэі.

 

Баскетбол, пяты тур: рэабiлiтацыя

|

У мінулы аўторак у перанесеным матчы пятага тура “Прынёманне” рэабілітавалася перад уласнай публікай за паразу ў Асіповічах і разграміла на сваім паркеце магілёўскі “Барысфен”.

Як мы адзначалі 7 лістапада 1983 г.

|

7 лістапада 1983 года мне запомнілася дзвюмя асаблівасцямі. У гэты дзень я апошні раз удзельнічаў у тагачаснай традыцыйнай дэманстрацыі. Таксама ў той  дзень першы і апошні раз адзначаў гэта галоўнае савецкае свята. Праўда, гэта была хутчэй звычайная студэнцкая вечарына.

Гарадзенцаў запрашаюць на размову аб культуры

|

Навошта нам культура? Якія функцыі яна павінна мець, каб быць карыснай для жыхароў горада? На гэтую тэму культурным дзеячам і зацікаўленым гарадзенцам прапануе паразважаць “Цэнтр “Трэці сектар” на дыскусіі “Функцыя культуры ў грамадстве”, якая адбудзецца 14 лістапада ў Гродне.

“Алімпія” стартавала ў Еўракубку з паразы

|

У стартавым туры другога па значнасці еўрапейскага турніра гарадзенкі ўшчэнт прайгралі ў гасцёх нашпігованаму зоркамі маскоўскаму “Дынама”.

Кантрабандыст схаваў цыгарэты ў полыя дошкі

Пустыя ўсярэдзіне дошкі выкарыстаў кіроўца-расеец, каб схаваць у іх чатыры тысячы пачак “Мінска”. Польскія мытнікі пры даглядзе звярнулі ўвагу, што дошкі надта тоўстыя.

“Стары Ольса” прадставіць у Гродне новы альбом

Першы за апошнія чатыры гады альбом атрымаў назву “Santa Maria”. Гарадзенцы змогуць пачуць яго ўжывую 25 лістапада ў Гарадзенскім музычным каледжы.

Састарэлы кіроўца загінуў у Парэччы

|

Пенсіянер, які ехаў на мапедзе, не саступіў дарогу грузавіку.

У Гродне абвешчаны суботнік

|

Гродзенскі гарвыканкам рэкамендаваў прадпрыемствам, установам і арганізацыям горада правесці 9 лістапада суботнік.

У Беластоку ідзе суд над цыгарэтнымі кантрабандыстамі. Іх выкрылі, праслухоўваючы тэлефоны

У справе 18 абвінавачаных, якія адказваюць за захаванне, дапамогу ў продажы і перавоз цыгарэт з Беларусі ў Польшчу. Лічыцца, што яны арганізавалі каля 300 нелегальных аперацый і перавезлі не менш за 718 тысяч пачак цыгарэт.