Апошнія канцэрты ў “ДК Грэка”

23-24 снежня незалежны “ДК імя Грэка” ў Гродне ладзіць апошнія канцэрты.

Будынак, у якім знаходзіцца так званы “ДК” падлягае зносу, таму што за гарадзенскім заапаркам будуюць новую развязку .

Каляда грукае ў дзверы

|

У Гродне калядоўшчыкі рыхтуюцца да калядаванняў. Удзельнікі абнаўляюць сцэнар, дастаюць з скрыняў святочныя касцюмы, развучваюць новыя калядныя спевы, “прасілкі” і пажаданні. Віншаваць з Калядамі моладзь збіраецца як на каталіцкае, так і на праваслаўнае свята.

Калядная выстава ў Гродзенскім музее гісторыі рэлігій

|

Калядная елка, сапраўдныя беларускія батлейкі, іконы, гравюры, лялькі ўбачаць гродзенцы на выставе, якая адкрыецца ў Гродзенскім музее гісторыі рэлігій  22  снежня.

Гарадзенскі фатограф зрабіў арыгінальныя здымкі Гервяцкага касцёла

| Без катэгорыі

Касцёл Святой Троіцы ў мястэчку Гервяты на Астравеччыне з’яўляецца адным з найпрыгажэйшых каталіцкіх храмаў у Беларусі.

Каталіцкая моладзь Гродна рыхтуецца да Раства

|

Раство уваходзіць у цыкл святаў літургічнага году, якія маюць прызначэнне падаць чалавецтву прыклад, як трэба будаваць сваё жыццё. Сёлета 25 снежня каталіцкая моладзь, якая гуртуецца ў парафіі пры Бернардынскім касцёле, выступіць з адмысловай святочнай праграмай перад дзеткамі з псіханеўралагічнага дыспансера.

Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” рыхтуюцца да Калядаў

|

Традыцыйная Калядная вечарына УЗВ адбудзецца ўжо 22 снежня.

У Гродзенскай вобласці расце колькасць дзяцей, якія патрабуюць абароны дзяржавы

|

У параўнанні з 2010 годам колькасць дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы павялічылася на 23,3%. На 34,1% стала больш дзяцей, якія маюць патрэбу ў абароне.

Сеанс гіпнозу ад Пятра Клюева

|

Малады і малавядомы выканаўца з Горадні наважыўся на першы сольны канцэрт у Мінску і вырашыў зрабіць яго адразу ў Палацы Рэспублікі. Для пачатку ў Малой зале.

У Кузьніцы затрыманая рэкордная кантрабандная партыя цыгарэт

|

У рукі польскіх мытнікаў патрапіла 550 тысяч пачак беларускіх цыгарэт. Кошт канфіскаванага тавара складае каля 100 тыс. еўра.

На галоўным корпусе гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з’явіўся QR-код

|

Цяпер, каб даведацца пра гісторыю і навіны жыцця ВНУ,  дастаткова запусціць у мабільным тэлефоне праграму для спампоўкі кодаў і навесці аб’ектыў камеры на код, які выкладзены мазаікай на сцяне будынка.