“Краме Ц” – адзін год! Паказваем у некалькіх лічбах, як ён мінуў

“Крама Ц” спалучыла ў сабе тры крамы, клуб настольных гульняў, лекцыйную залу, кавярню і такім чынам аб’яднала людзей розных інтарэсаў і поглядаў. 16 красавіка “Крама Ц” адсвяткавала Дзень нараджэння. Мы падрыхтавалі кароткую справаздачу ў лічбах пра першы год працы.

Эксперты з сямі краін абмяркоўвалі ў Гродне, як змяніць сталасць і стаўленне да яе ў грамадстве

|

Сталыя людзі ствараюць праблемы ў грамадстве. Яны складаюць большасць у чэргах у паліклініках, з-за іх іншыя губляюць час на пошце, бо сталыя не ўмеюць аплачваць камуналку анлайн. Ім трэба плаціць пенсію, хаця яны больш не працуюць. Менавіта таму заплюшчваць вочы на праблемы сталення неабачліва і наіўна. Асабліва ў час, калі пенсіянеры складаюць чвэрць насельніцтва Беларусі, а праз пяць год іх будзе ўжо траціна.

Пра тое, як ператварыць праблемы старасці ў задачы па дасягненні актыўнага даўгалецця, у Гродне разважалі эксперты з сямі краін. Іх сабрала разам канферэнцыя, прысвечаная паляпшэнню якасці жыцця сталых.

Мечыслаў Гой правёў эксперымент: праверыў рэагаванне хуткай дапамогі ў Гродне

|

Незадаволеныя грамадзяне, якія сцвярджаюць, што ў Гродне хуткая дапамога на месца здарэння едзе не так ужо і хутка, былі заўсёды. Старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой вырашыў праверыць, ці ёсць такая праблема насамрэч.

У Гродне пачынаюцца сходы для бацькоў будучых першакласнікаў. У якіх школах можна вучыцца па-беларуску?

З  19 красавіка па канец траўня ў школах адбудуцца бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў. Большасць бацькоў ужо вызначыліся з мовай выкладання для свайго дзіцяці. Іншых мы запрашаем пісаць заявы ў беларускія класы!

Каб выправіць становішча ў “Нёмане” Саладоўнікаву далі два матчы

|

У выніку сустрэчы назіральнага савета ФК “Нёман” з галоўным трэнерам, якая прайшла ўвечары 18 красавіка, было вырашана даць Сяргею Саладоўнікаву яшчэ адзін шанец, каб выправіць становішча ў камандзе. У матчах з “Дынама-Брэст” і “Мінск” жоўта-зялёныя павінны паказаць годную гульню, каб падняцца ў турнірнай табліцы і вярнуць заўзятараў на трыбуны.

Мужчыну, з якім на пешаходным пераходзе здарылася клінічная смерць, змаглі выратаваць у шпіталі

|

Гарадзенец гадоў 50-ці практычна дайшоў да святлафора, як раптам яму стала дрэнна. Да прыезду хуткай мужчына быў яшчэ жывы. Але ў той момант, калі прыехала хуткая, у яго прапаў пульс і пасінеў твар. Праз некаторы час ён перастаў дыхаць і наступіў стан клінічнай смерці. Каля 30 хвілін дактары чалавеку рабілі непрамы масаж сэрца, штучнае дыханне, разрад. Але ўсё гэта не дапамагала. На шчасце, яго змаглі вярнуць да жыцця ў шпіталі.

Ці рэальна вярнуць парку Жылібера гістарычныя рысы? Размова з Ігарам Трусавым

Парк Жылібера ў цэнтры старога Гродна ў жыхароў горада выклікае супярэчлівыя пачуцці: кагосьці цешаць атракцыёны ды магчымасць выпіць каву ў любую гадзіну сутак, іншыя ўздыхаюць па дзясятках спілаваных дрэваў ды ўтульнай атмасферы 20-30-гадовай даўніны. Адзінае, у чым меркаванні сыходзяцца, дык гэта ў пытанні гістарычнасці парку: ад яго старога выгляду XVIII ці нават ХІХ ст. ужо нічога не засталося. Але з якой нагоды тады парк мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці? Гісторык архітэктуры Ігар Трусаў тлумачыць Гродзенскаму зялёнаму парталу, чаму нельга называць парк Жылібера паркам XVIII ст., і прапаноўвае свае варыянты яго аднаўлення.

Фотафакат: На Пралетарскай праваліўся асфальт – леташняя ліўнеўка не вытрымала напору вады

|

Залева, якая ўвечары 17 красавіка ператварыла вуліцы Гродна ў рэкі, падмыла асфальт на вуліцы Пралетарскай – машыны ледзь не правальваліся пасярод дарогі.

Ад 4 да 82 гадоў. У Гродне прайшоў этап сусветнага рэйтынгу па спартыўным арыентаванні

|

З 14 па 17 красавіка адбываўся адкрыты “Кубак Гродна” па спартыўным і велаарыентаванні. На этап сусветнага рэйтынгу прыехалі спартоўцы і аматары розных узростаў з Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы, Латвіі і ЗША.

“Фэст экскурсаводаў 2016”: якія экскурсіі чакаюць у выходныя ў Гродне і вобласці

|

Бясплатныя экскурсіі ад прафесійных гідаў і аматараў-краязнаўцаў, аўтарскія маршруты і новы погляд на звыклыя аб’екты Гродна і вобласці.