“Чырвоны капялюшык” і “Прынцэса без гарошыны” ў Гродне

|

У нядзелю 27 красавіка да Міжнароднага дня тэатра гродзенцы змогуць убачыць адразу дзве прэм’еры.

Наркотыкі ў роце

|

24-гадовы жыхар Гродна быў затрыманы памежнікамі ў пункце пропуску “Брузгі”.

Паводле аператыўнай інфармацыі хлопец мусіў перавозіць наркотыкі, аднак забароненых рэчываў пры ім не аказалася.

Беларускія вернікі збіраюцца на беатыфікацыю Яна Паўла II

|

Каталікі Гродзенскай дыяцэзіі таксама выказалі жаданне прыняць удзел у беатыфікацыйнай Імшы ў Рыме. Замест традыцыйнай пешай пілігрымкі плануецца даезд аўтобусам. Як распавёў адзін з арганізатараў кс. Ян Рушніцкі, пілігрымка прадугледжвае не толькі ўдзел у самой цырымоніі беатыфікацыі, але і наведванне святых месцаў, якія штогод прыцягваюць тысячы пілігрымаў.

Фанаты “Нёмана” звярнуліся ў Федэрацыю хакея Беларусі

|

Гарадзенскія аматары непакояцца, што ім не хопіць месца на сталічнай арэне ў парку імя Горкага, дзе 23 і 24 сакавіка гарадзенскі “Нёман” будзе гуляць супраць мінскага “Юнацтва”.

У Гродне адбылася “электронная” субота

| Без катэгорыі

Каля паўсотні танцораў з розных гарадоў узялі ўдзел у чэмпіянаце па Electro Dance FREE E-MOTION 2, які  прайшоў 19 сакавіка ў сценах гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэту.

Каталікі адгукнуліся на японскую трагедыю

|

У Гродзенскай дыяцэзіі, як і ва ўсіх касцёлах і каліцах Беларусі, распачаўся збор грошай для ахвяраў трагедыі ў Японіі.

315 мільёнаў рублёў крэдытаў па падробных даведках

|

Дзве супрацоўніцы прыватнага прадпрыемства “Беларніка” ў Слоніме за два гады падрабілі і выдалі 27 несапраўдных даведак для афармлення банкаўскіх крэдытаў.

“Нёман” выйшаў у фінал Кубка Беларусі па футболе

|

Супернікам гарадзенскіх футбалістаў у змаганні  за Кубак краіны стане “Гомель”. Пераможца зможа ўжо гэтым летам згуляць у еўракубках.

Суд над гродзенскай студэнткай перанесены на 23 сакавіка

|

Студэнтку 5-га курса гродзенскага медычнага ўніверсітэта вінавацяць у тым, што яна 12 лютага ўначы нібыта зрабіла надпіс «Луку на муку» на помніку Леніна ў Гродне. Разгляд справы перанеслі сёння на 23 сакавіка.

Гарадзенскія фанаты перастрахоўваюцца “ад правакацый”

|

“Даже не пытайтесь воспользоваться массовым скоплением людей для демонстрации любой запрещённой символики или политических лозунгов. Акция НЕ политическая, и любые поползновения в этом направлении будут пресекаться самым жёстким способом, а провокаторы мгновенно передаваться для дальнейшего разбирательства правоохранительным органам”.