Першы цягнік Гродна-Вільня адправіцца 6 чэрвеня

|

Гаворка пра запуск цягніка Гродна-Масты-Ліда-Беняконі-Вільня ўжо ішла гэтай вясной. Цяпер у раскладзе руху цягнікаў на сайце Беларускай чыгункі з’явіўся адпаведны маршрут. Першы раз ён павінен выехаць у першыя выходныя лета – 6 і 7 чэрвеня.

На лінію электраперадач у цэнтры Гродна падвесілі мёртвую птушку

|

Гэта з’яўляецца парушэннем закона – лічыць вядомы гарадзенскі арнітолаг Дзмітрый Вінчэўскі.

Сам-насам з Алахам: як жыве аўтаномная мусульманская абшчына ў Гродне

Пасля тэракту 11 верасня 2001 году на пятнічны намаз да гродзенскіх мусульман прыйшоў узброены АМАП. Сёння ж сярод прыхаджанаў можна пабачыць шмат беларусаў. Чым жывуць мусульмане Гродна і чым прываблівае іслам мясцовых, высвятляла Свабода.

Літоўская амбасада ўвяла новы ўзор візавых анкет

Тыя, хто пасля 15 траўня звяртаецца ў генеральнае консульства Літвы са старым узорам візавай анкеты, вымушаныя перарабляць яе. Прама пад консульствам перарабіць анкету прапануюць за 50 тыс. рублёў. 

“Сем камянёў” прэзентуюць у Гродне

|

Першае беларускае фэнтэзі прадставіць гарадзенцам аўтар кнігі Аляксей Шэін.

У Гродне адкрылася выстава да юбілею Аляксандра Сільвановіча

Адзін з самых адметных гарадзенскіх мастакоў Аляксандр Сільвановіч праз месяц адсвяткуе 50 год. З гэтай нагоды ў Гродзенскай выставачнай зале адкрылася ягоная вялікая выстава, дзе можна пабачыць працы як 1992-га года, гэтак і 2015-га. Яна называецца “Неба”.

Гарадзенская “Пікавая дама” здабыла чарговае Гран-пры

|

IV Міжнародны фестываль тэатраў лялек “В гостях у Арлекина” скончыўся 20 мая ў Омску. На ім гарадзенская трупа атрымала адразу некалькі узнагарод, у тым ліку Гран-пры.

Гродна, прыязны да сталых людзей: 10 пытанняў і адказаў

|

Зрабіць Гродна горадам, камфортным для людзей розных пакаленняў. Такую амбітную мару маюць арганізатары Круглага стала “Горад, прыязны да сталых людзей”, які адбыўся 20 траўня ў Гродне.

Лявон Вольскі будзе госцем выпускной вечарыны гарадзенскай “Мовы Нанова”

|

Закрыццё другога сезону працы курсаў беларускай мовы “Мова Нанова Гародня” з удзелам вядомага беларускага музыкі запланавана на 23 траўня.

Старшыня “Нёмана”: “Не “Вечерний Гродно” Саладоўнікава прызначаў, не ён і будзе шукаць яму замену”

Пасля таго, як “Нёман” пацярпеў 4-е паражэнне запар у чэмпіянаце краіны, у Гродне загаварылі аб змене галоўнага трэнера.