Вяртанне “Тутэйшых” і Хэлоўін у тэатры: рэпертуар Тэатра лялек на кастрычнік
У кастрычніку Тэатр лялек у Гродне парадуе дарослых гледачоў адноўленым пасля больш чым трох год перапынку культавым спектаклем “Тутэйшыя”, выдатнай прэм’ерай мінулага сезону “Фаўст. Сны” і чарговым Хэлоўінам са спектаклем “Вій”. Для дзяцей падрыхтавана таксама багата цікавага.