У Гродне пройдзе чацвёрты ІнвестУікэнд
Сустрэча для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў пройдзе 23 лістапада ў купалаўскім універсітэце. Удзельнікі змогуць пракансультавацца з экспертамі, знайсці партнёраў і атрымаць грашовыя ўзнагароды ў трох намінацыях.
Сустрэча для прадпрымальнікаў-пачаткоўцаў пройдзе 23 лістапада ў купалаўскім універсітэце. Удзельнікі змогуць пракансультавацца з экспертамі, знайсці партнёраў і атрымаць грашовыя ўзнагароды ў трох намінацыях.
Акцыю па зборы прадуктаў харчавання напярэдадні Дня інваліда ладзіць Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Гродна.
З-за прац па злучэнні двух кавалкаў вуліцы Курчатава і будаўніцтва дарогі праз былую вёску Дзевятоўка, у чарговы раз змяняе маршруты грамадскі транспарт.
Не забіваеш ты, дык забіваюць табе. У такім стылі і прайшоў нядзельны футбол у Гродне. “Нёман” прымаў “Гомель” і нечакана прайграў, маючы спачатку перавагу.
У пятніцу 15 лістапада Ігнацы Карповіч сустрэнецца са студэнтамі польскай філалогіі купалаўскага ўніверсітэта, а пазней – з усімі зацікаўленымі гарадзенцамі.
10 лістапада на паседжанне гарадзенскай філіі ініцыятывы па стварэнні партыі БХД ўпершыню за тры гады завітаў Павел Севярынец. Сустаршыня БХД пазнаёміў прысутных з планамі: як асабістымі, так партыйнымі, а таксама з уласнай візіяй перспектыў развіцця Беларусі.
Адзін футбольны “Нёман” расчароўвае, а другі радуе. “Гараднічанка” пакідае надзею, а “Алімпія” зноў перамагае. Урокі для баскетбалістак “Вікторыі” і працяг пераможнага серыялу для гарадзенскіх валейбалістак.
Шостая міжнародная навуковая канферэнцыя ў межах грамадскіх Дзён святога Губерта адзначылася новым штуршком у тэматыцы і выхадам па-за межы Гродна як аб’екта даследванняў. Сустрэча навукоўцаў праходзіла 9-10 лістапада на Будзёнага 48а.
14 лістапада, чацвер, 17.00-21.00 – UNO vs Свінтус Магчымасць параўнаць у практыцы дзве такія падобныя па правілах, але розныя па характары гульні. У гэты дзень дзейнічае зніжка на гульнятэку на гэтыя гульні – 20%, а на пакупку – 5%. 16 лістапада, субота, 15.00-20.00 – “Дзень студэнта” Толькі ў гэты дзень акцыя для […]
Двухпавярховы драўляны домік з мансардным дахам прастаяў стагоддзе, перажыў усе войны ХХ ст., але не перажыў “добраўпарадкаванне” – паведамляе ў сваім блогу supron-licvin.