Некалькі дзесяткаў гродзенскіх беспрацоўных атрымаюць субсідыі на развіццё бізнесу

|

Гарадзенцы могуць прэтэндаваць на 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (з 1 жніўня ён складае 1 мільён 26 тысяч 290 рублёў).

Жыхары сельскай мясцовасці, мястэчак з устайліва высокім узроўнем беспрацоўя могуць атрымаць да 15 БПМ.

Распачатая крымінальная справа па факце бойкі на футболе ў Наваградку

|

Інцыдэнт адбыўся 28 верасня ў часе гульні першынства Гродзенскай вобласці па футболе паміж камандамі “Навагрудак” і “Цэментнік”.

Танцавальны праект “Дом” паказалі ў Гродне

Тры тыдні рэпетыцый “з нуля”. Два тыдні гастроляў па адзінаццаці гарадах. Шэсць прафесійных танцораў і шэсць выхаванцаў дзіцячага дома, якія дагэтуль не займаліся танцамі. Беларусь стала трэцяй краінай, дзе ўвасобілі праект “Дом”. А Гродна – дзясятым беларускім горадам, дзе паказалі гэты перформанс.

Мінскія хуліганы пачалі бойку на матчы ў Навагрудку: заведзена крымінальная справа

28 верасня ў Навагрудку ў часе футбольнага матча група прыезджых юнакоў распачала бойку на трыбунах стадыёна. Навагрудскі раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па факце хуліганства.

Смеццевоз забіў бабулю і дзяўчыну ў Наваградку

|

30 верасня каля 7.40 машына не здолела затармазіць перад пешаходным пераходам, вылецела на тратуар і наехала на людзей, якія ішлі ў спадарожным кірунку.

Ад нападаў жывёл за паўгады пацярпелі 968 жыхароў Гродзенскай вобласці

|

Усе яны  былі вымушаныя звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Сярод пацярпелых – 261 дзіця.

Развіццю транспамежнага бізнеса перашкаджаюць чэргі на беларуска-польскай мяжы

|

Перспектывы развіцця гандлёвых стасункаў паміж Гродна і Беластокам абмяркоўвалі на пленарным пасяджэнні міжнароднага інвестыцыйнага форума “Гарадзеншчына на скрыжаванні межаў”.

“Восень 2013”: Савецкая ператварылася ў цырульню ды кірмаш гародніны

|

Сярэднія навучальныя ўстановы з Гарадзеншчыны прадставілі сваю прадукцыю і паслугі на кірмашы “Восень 2013”, які прайшоў у суботу 28 верасня на Савецкай плошчы ў Гродне. На свежым паветры можна было пастрыгчыся, парамантаваць абутак, купіць па прывабных коштах гародніну.

Найстарэйшы алтар гарадзенскай Катэдры ўрачыста адкрылі пасля рэстаўрацыі

| Без катэгорыі

“Бог вечны і рамонты вечныя”, – пажартаваў біскуп Аляксандр Кашкевіч на адкрыцці адноўленага алтара св. Міхала Арханёла ў Катэдральным касцёле ў Гродне. 29 верасня, пасля году рамонтных прац, вернікі змаглі ізноў пабачыць найстарэйшы ў храме алтар.

Фотафакт: на плошчы і вуліцы Савецкай усталёўваюць газетныя кіёскі

|

Кіёскі, якіх вельмі не хапала на галоўнай плошчы і вуліцы горада, нарэшце з’явіліся. Адзін з іх размешчаны на прыпынку на Савецкай плошчы ў бок мосту, а другі – на пляцоўцы побач з Моладзевым цэнтрам “Гродна”.