“Нёман” ачоліў палкоўнік

|

Футбольны “Нёман” займеў учора новага кіраўніка ў асобе палкоўніка запасу Святаслава Ліса.

Цяпер каманда спадзяецца хутка атрымаць ліцэнзію на ўдзел у чэмпіянаце краіны.

У гарадзенскіх аптэках скупляюць баярышнік

|

Лекавая настойка становіцца ўлюбёным напоем гарадзенскіх аматараў таннага алкаголю.

Горад пад снегам

|

Зіма вярнулася сённяшняй раніцай у Гродна.

Уладальнікі аўтамабіляў мусілі прыкладаць намаганні, каб вызваліць сваіх чатырохколых сяброў з снежнага палону.

Рэстаўрацыя гродзенскага Старога замку распачнецца ў красавіку

|

Пра гэта паведаміў галоўны архітэктар праекта Уладзімір Бачкоў.

Прадпрымальнікі не здольныя аплочваць арэнду

|

Ад пачатку года на гродзенскім рынку “Карона” закрыліся каля ста гандлёвых кропак. Прычынай згортвання гандлю прадпрымальнікі называюць высокі кошт арэнды.

Актывіст Саюза палякаў пакараны штрафам

|

Анджэй Пачобут прызнаны вінаватым у адміністрацыйным правапарушэнні і пакараны штрафам у памеры 525 тысяч беларускіх рублёў.

Гродзенцы ў падтрымку беларускай мовы

|

Тэкст Агульнанацыянальнай дыктоўкі, якая адбудзецца ў Гродна 22 сакавіка, будзе чытаць легендарная беларуская дыктарка Зінаіда Бандарэнка.

Беларусь з Андорай сустрэнуцца на “Нёмане”

|

Адборачны матч нацыянальнай зборнай Беларусі з камандай Андоры адбудзецца ў Гродна.

Адпаведныя дакументы перададзены ва УЕФА, якое дало згоду на правядзенне матчу 6 чэрвеня на спорткомплексе “Нёман”.

Гродзенскія хірургі вяртаюць слых

|

20 сакавіка гродзенскія отахірургі першымі ў Беларусі зробяць унікальные аперацыі, якія дапамогуць вярнуць слых 14-гадоваму падлетку і дарослай жанчыне.

Аперацыі з прымяненнем тэхналогіі слыхапратэзіравання і ўвядзення костнага імпланта ў скроневую костку пройдуць пад кіраўніцтвам прафесара Алега Хорава з удзелам гродзенскіх, нямецкіх і расійскіх спецыялістаў.

Суд над польскімі журналістамі

|

Сёння судзяць сябраў непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі гродзенцаў Ігара Банцара і Анджэя Пачобута.