Нованароджаным у Гродне падарылі вышыванкі

|

Акцыю 30 чэрвеня, напярэдадні свята “Дзень вышыванкі”, правёў у перынатальным цэнтры Гродзенскі абласны камітэт БРСМ. Нованароджаныя малыя атрымалі распашонкі з вышыўкай з нацыянальным арнаментам і лялькі-абярэгі. Вышыўкі выканалі ўмельцы з ліку моладзі, піша БелТА.

На Савецкай плошчы наўпрост з-пад пліткі палілася вада

Увечары 30 чэрвеня на Савецкай плошчы рабочым прыйшлося падымаць плітку і капаць. На плошчы стала з’яўляцца вада, бо не вытрымала старая труба, закладзеная на глыбіні двух метраў.

У Гродне на вуліцы Таўлая знайшлі труп пенсіянера

Увечары 30 чэрвеня на вуліцы Таўлая ў Гродне знайшлі труп сталага чалавека. Гарадзенец цягам дня дня выпіваў з таварышам, а да вечара не дажыў.

“Крутыя грошы”. Першыя гарадзенцы атрымалі ў абменніку новыя дэнамінаваныя рублі

|

У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня Беларусь перайшла на новыя грошы. У абарот увайшлі 7 наміналаў банкнот і 8 наміналаў манет. Бліжэйшыя паўгода адначасова будуць выкарыстоўвацца і старыя рублі з чатырма нулямі.

Як фоткаюцца ў Instagram наведвальнікі гродзенскіх бараў і рэстаранаў

Сёння мы падабралі для вас самыя смачныя фотаздымкі, на якіх акрамя гарадзенцаў і гасцей горада ёсць таксама ежа, кава і піражкі.

Зварот “Зялёнага дазора” падзейнічаў: будаўнікі пачалі выпраўляць хібы ва ўпарадкаванні парку ля гарадзенскага ПВТ

|

Гродзенская інспекцыя прыродных рэсурсаў разглядзела зварот “Зялёнага дазора” з нагоды пашкоджаных дрэваў на тэрыторыі мясцовага філіяла Парка высокіх тэхналогій. У выніку дазорныя атрымалі падзяку, будаўнікі – прадпісанне. 30 чэрвеня з раніцы ідзе праца па “лекаванню” пашкоджаных дрэваў.

Капейкі, грошы ці пенязі? Як беларусам называць дробныя манеты. Развагі перад дэнамінацыяй

|

Ужо заўтра Беларусь пачынае працэс дэнамінацыі. Гэта трэцяя дэнамінацыя за гады незалежнасці. Упершыню за 25 гадоў у зварот вяртаюцца манеты. Наколькі адпавядае нацыянальнай гісторыі назва дробных манет “капейкі”?

Экспедыцыя літоўскага тэлебачання па Нёмане: “Пасля нас літоўцы павінны рынуць у Беларусь”

|

Нацыянальная экспедыцыя Літвы па Нёмане, арганізаваная літоўскім тэлеканалам LRT, правяла 10 дзён у Беларусі, дзе здымала відэа для будучых перадач. У Гродне каманда была тры дні і за гэты час яна паспела пазнаёміцца з мясцовымі славутасцямі ды бліжэй пазнаць беларускую культуру.

Супраца культуры і бізнесу: у Гродне абмяркоўвалі, як дагрукацца да сэрца спонсара

|

Падчас ток-шоў у Горадні абмеркавалі праблемы супрацы арганізатараў культурных ініцыятываў і іх патэнцыйных дабрадзеяў. Сустрэча ў фармаце ток-шоў, арганізаваная кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, прайшла ў самым цэнтры старой Горадні – у памяшканні “Клуба паспяховых бізнесменаў” (“КУБ”, Савецкая, 7). Нягледзячы на тое, што першы ў горадзе бізнес-клуб – пляцоўка даволі новая і пакуль слаба вядомая, народу паразмаўляць прыйшло дастаткова: амаль усе месцы былі занятыя, піша budzma.by.

Хатні тхор Цюбік, які крадзе кашалькі, прыцягвае больш увагі, чым гарадзенскія знакамітасці

|

“Ой, гэта ў вас янот, а вушкі яму купіравалi? А можна дакрануцца?” Жэня і тхор Цюбік жывуць разам ужо чатыры гады, за гэты час незвычайны хатні гадаванец паспеў скрасці пару кашалькоў, з’есці гумовую цацку і апынуцца ў бальніцы, а таксама здзівіць велізарную колькасць гарадзенцаў.