Хакейны “Нёман” правядзе сустрэчу з заўзятарамі

|

Традыцыйна напярэдадні новага сезона ХК “Нёман” правядзе сустрэчу са сваімі заўзятарамі. 26 ліпеня ў 19.00 у зале прэс-канферэнцый Лядовага палаца спорту кожны заўзятар зможа задаць пытанне як кіраўніцтву, так і гульцам каманды.

Іракез гарадзенца завочна стаў лепшай прычоскай Dandy Bus Tour

|

Віктар проста праходзіў міма аўтобуса, дзе стрыглі людзей, і нікога не чапаў. Але яго зачапіў крык з натоўпу: “Гэй ты, ідзі сюды, мы прыбярэм твае доўгія валасы!” У выніку хлопец стаў зоркай не толькі горада, але і ўсёй Беларусі. Яго фрызура завочна стала лепшай у праекце Dandy Bus Tour.

Нікога не шкадуюць і ўсіх робяць моднымі. У Гродна прыехала цырульня на колах Dandy Bus Tour

|

Цырульня на колах Dandy Bus Tour, якая падарожнічае па ўсёй Беларусі, прыехала ў Гродна 19 ліпеня. Маладыя, але ўжо вопытныя майстры робяць стрыжкі абсалютна бясплатна кожнаму, хто запішацца. Забаўляць гарадзенцаў прыехаў таксама папулярны вядучы Андрэй Бонд.

Фотафакт: у цэнтры Гродна дзеці выйшлі абдымаць мінакоў

|

Другі дзень запар незвычайную акцыю на плошчы Савецкай ладзяць гарадзенскія дзеці. Яны проста падыходзяць да мінакоў і абдымаюцца.

У Гродне з’явілася копія галівудскай Алеі зорак

|

У кінатэатры “Чырвоная зорка” 19 ліпеня адкрылі Алею зорак сусветных знакамітасцяў. Усяго зорак дзесяць: дзевяць з імёнамі людзей, якія не толькі зрабілi вялікі ўклад у развіццё мастацтва, але яшчэ і сутыкнуліся з анкалагічным захворваннем ды здолелі перамагчы хваробу. Яшчэ адна зорка засталася пустой – для будучых знакамітасцяў.

У Гродне тралейбус пратараніў пяць прыпаркаваных аўтамабіляў

|

Тралейбус падбіў пяць легкавых аўтамабіляў, прыпаркаваных уздоўж правай абочыны па вуліцы Гаспадарчай, каля “Малочнага міру” і БЦ “Марро”. Здарэнне адбылося 19 ліпеня ў 9.45, піша autogrodno.by.

Pokemon Go у Гродне: як маладыя гарадзенцы ловяць кішэнных монстраў

|

Хутка апрануўшыся, яны выскокваюць з дому і нясуцца кудысьці па вуліцы, не адрываючы вачэй ад смартфона. Здабыча чакае, але важна паспець злавіць яе першым. Гэта ўсё аб гульцах у Pokemon Go. Гульня, якая выкарыстоўвае дапоўненую рэальнасць, за лічаныя дні стала папулярнай ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Гродне.

Забытыя мясціны Гродна. Вуліца якой зусім няма

У пасляваенныя гады на рускамоўных савецкіх картах Гродна была адна вуліца, якую заўсёды пісалі ў старым польска-беларускім гучанні – Збажовая. Чаму так, невядома. Мо варыянт “Зернавая” не падыйшоў, бо праз нейкі час у горадзе з’явілася вуліца ў гонар савецкага героя Зярнова і была б блытаніна – Зярнавая і Зярнова… Але, хутчэй за ўсё, проста вырашылі “не грузіцца”, проста перакачавала назва на новыя карты і ўсё. 

У Брузгах на гадзіну прыпыняць рух праз мяжу

|

Абмежаванні руху аўтатранспарту ў пункце пропуску “Брузгі” запланавана на 22 ліпеня, калі ў Гродне будзе праходзіць III этап XXIX міжнароднай шматдзённай велагонкі “Нёман” з безупынным перасячэннем мяжы, паведамілі ў прэс-групе Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

У Гродне пенсіянерка ледзь не загінула, бо не паведаміла выратавальнікам пра пажар

|

Пажар у дзевяціпавярховіку па вуліцы Болдзіна здарыўся 17 ліпеня, каля 16.00. Гаспадыня кватэры, ведаючы, што халадзільнік дыміць, не выклікала пажарных, а проста закрыла дзверы ў кухню і пачала збіраць каштоўныя рэчы, паведамілі ў прэс-службе МНС.