Пяць дэндрапаркаў і ліпавы гай: пад час “Тыдня лесу” на Гарадзеншчыне высадзяць больш за мільён дрэў

|

Пад час дабрачыннай акцыі “Тыдзень лесу”, што пройдзе па ўсёй краіне з 2 па 9 красавіка, у Гродзенскай вобласці плануецца высадзіць больш за 1,4 млн дрэў, паведамляе БЕЛТА  са спасылкай на Гродзенскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне.

 

Cтудэнт са Шры-Ланкі пасля вучобы ў Гродне хоча стаць у адзін шэраг з Армані і Шанэль

Омiла Наўшан прыехаў у Беларусь пяць гадоў таму. Першым горадам, у якім яму давялося жыць, быў Брэст. Праз восем месяцаў вывучання рускай мовы, шрыланкскi студэнт пераязджае ў Гродна і паступае ў купалаўскі ўніверсітэт на дызайнера касцюма і тканіны.

Талмуд загадвае напіцца! Гарадзенскія габрэі адзначылі самы вясёлы дзень календара

|

У чацвер, 24 сакавіка, на святочны вечар у гонар свята Пурым у сінагогу прыйшлі ўсё ад малога да вялікага. Многія былі ў карнавальных касцюмах. Усе цёпла сустракалі адзін аднаго, віншавалі са святам і дарылі падарункі.

Чалавек, які “замініраваў” дом на Захарава, знаходзіцца за мяжой

|

Ілжэмінёр будынка ў цэнтры Гродна знаходзіцца за межамі Беларусі, паведаміў карэспандэнту Белта афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

На набажэнстве ў Фарным касцёле сабраліся святары з усёй Гродзенскай дыяцэзіі

У Вялікі чацвер, 24 сакавіка, у Кафедральным саборы Францішка Ксаверыя прайшла імша “Хрызма”, у якой удзельнічалі ўсе каталіцкія святары Гродзенскай дыяцэзіі. Набажэнства, якое ўзначаліў біскуп Аляксандр Кашкевіч, падкрэслівае адзінства ўсяго духавенства епархіі.

Ашмянская мытня: Фуры Кіркорава прайшлі мытны дагляд за паўтары гадзіны

|

Супрацоўнікі Ашмянскай мытні абвяргаюць звесткі, быццам затрымалі фуры з канцэртным рэквізітам Філіпа Кіркорава на палову сутак. Сам расійскі артыст заяўляў, быццам праз дзеянні беларускіх мытнікаў ён вымушаны на адны суткі перанесці канцэрты ў Вільні і Клайпедзе. Таксама Кіркораў паведамляў, што на мытным пункце “Каменны Лог” яго пратрымалі больш за гадзіну.

Гасцініцу “Гродна” разам з рэстаранам купіла кітайская кампанія

24 сакавіка 16-павярховы будынак 1986 года пабудовы быў прададзены на аўкцыёне, паведамляе БЕЛТА. Новым уласнікам будынка стала ТАА “Гандлёва-прамысловая карпарацыя “Цюань Шэн” з кітайскай правінцыі Ганьсу. Кошт пакупкі склаў каля Br 63 млрд. 

Гарадзенца прыгаварылі ў Польшчы да чатырох гадоў турмы за шпіянаж

|

Чатыры гады ў турме – такі вырак суда пачуў 37-гадовы Юрый К. у Акружным судзе Варшавы 23 сакавіка. Суддзя палічыў, што ён з 2009 да 2014 года выконваў наўпрост заданні беларускай вайсковай выведкі, фатаграфуючы важныя ваенныя аб’екты, у тым ліку базы авіяцыі і флоту. Па версіі пракуратуры, Юрый К. кантактаваў з беларускім афіцэрам па мабільным тэлефоне, такім чынам ён атрымліваў інструкцыі.

50 мільёнаў чакаюць! Рэаліці-шоў “Горад” дае шанец зрабіць Гродна лепшым

|

Ці мае Гродна шанцы стаць крэатыўным горадам? І ці патрэбна гэта? Можа быць, лепш ствараць калектыўны горад? Адказ на гэтыя пытанні гарадзенцы шукалі 23 сакавіка ў клубе “Партал” на прэзентацыі конкурса праектаў “Горад”. У Гродна па запрашэнні сайта “Твой стыль” завітала каардынатарка конкурса Надзея Ількевіч.

Што трэба пакласці ў велікодны кошык?

|

Вялікая субота для католікаў – дзень надзеі і малітоўнага чакання ўваскрасення Хрыста. У гэты дзень людзі ідуць у святыню, каб асвяціць стравы на велікодны стол. Сёлета Вялікая субота наступіць ужо хутка – 26 сакавіка. Catholic.by тлумачыць, што і навошта трэба пакласці ў велікодны кошык.