Сумныя вынікі пачатку веласіпеднага сезону

|

Нягледзячы на даволі складаныя ўмовы надвор’я, вяскоўцы і жыхары райцэнтраў ужо пераселі на веласіпеды. У выніку: ў трох дарожна-транспартных здарэннях, якія адбыліся за апошнія дні ў Гродзенскай вобласці, загінула жанчына, а двое мужчын сур’ёзна пацярпелі.

«Штучная нырка» для шасці раёнаў

|

Адкрыццё аддзялення гемадыяліза ў Ваўкавыскай гарадской бальніцы, якое адбудзецца сёння, прынясе вялізнае палягчэнне хворым не толькі Ваўкавыскага раёна, але і Слонімскага, Мастоўскага, Зэльвенскага, Свіслацкага і Бераставіцкага. Дагэтуль хворых, якім патрэбны апарат «штучная нырка», тройчы ў тыдзень вазілі ў Гродна.

Выйшаў чарговы агляд гарадзенскіх падзей “Тыдзень у “Тваім Стылі” на нашым радыё

|

У Гародні паказвалі нямецкае эксперыментальнае кіно, у “Зорачцы” пасля рэканструкцыі з’явіліся афіцыянты, а кіно абяцаюць круціць нават уначы. Гарадзенскія студэнткі паказалі калекцыю адзення на рэспубліканскім конкурсе “Млын моды”, а ў Гародні прэзентавалі другую частку “Начной чытанкі”.

Гродзенцы пабачылі нямецкі андэграунд

|

На мінулым тыдні па запрашэнні гродзенскага кінаклуба “Rе-анімацыя” нямецкая кінагрупа CHAOS і A.K.A.S паказала нямецкае эксперыментальнае кіно.

Дзяржаўная інспекцыя працы “Мастадрэву” не ўказ

|

Кіраўніцтва ААТ “Мастоўдрэў” і дырэктар прадпрыемства Сяргей Асосаў асабіста адмаўляюцца выконваць прадпісанне Гродзенскага абласнога ўпраўлення дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, паводле якога працоўным павінны вярнуць незаконна ўтрыманыя грашовыя сродкі.

У беспрацоўнага гродзенца кватэра-сейф

|

У гродзенца канфіскавалі больш за сто ювелірных вырабаў без прабірных клейм Беларусі на суму 120 мільёнаў беларускіх рублёў.

Чыр-Данс-Шоў у Гродна

|

Упершыню ў Гродна прайшло адкрытае першынства сярод чарлідэрскіх груп навучальных устаноў горада.

Самалёты ў Маскву больш не лётаюць

|

Авіяпералёты Гродна-Масква былі спынены з-за тэхнічных праблем з лайнерамі. Пералёты ажыццяўляла маскоўская авіякампанія “Атлант-Союз”. З 19 сакавіка кампанія прыпыніла ўсе палёты на рэгіянальных самалётах Embraer 120. Рашэнне было прынята ў сувязі з незадавальняючым тэхнічным станам лайнераў, а таксама з вялікімі стратамі па іх эксплуатацыі.

Напішы мне па-беларуску

|

Сёлетняя агульнанацыянальная дыктоўка праводзілася пад лозунгам “Будзьма з мовай”! і сабрала больш за 200 гродзенцаў.

“Алімпія” перамагае, “Гродна-93” прайграе

|

Дзяўчаты з гарадзенскай “Алімпіі” па-ранейшаму змагаюцца за залатыя медалі чэмпіянату краіны. А вось баскетбалістам “Гродна-93” застаецца спадзявацца толькі на “бронзу”.