У Гродне шукаюць людзей, якія скралі кветкі з Кургана славы

|

Міліцыя ацэньвае кошт скрадзеных на вайсковых могілках і ля Кургана славы кветак у больш як 13 міліёнаў рублёў.

Футбольны “Нёман” здае пазіцыі

|

Пасля паразы ад сталічнага “Дынама” гарадзенцы адкаціліся на 8-е месца і ўсё больш адстаюць ад асноўных канкурэнтаў у барацьбе за мецы ў шасцёрцы лепшых каманд.

Пад Гродна прайшоў другі фестываль “Эхо” (фота)

У зоне адпачынку “Велес”, у палове дарогі ад Гродна да Брузгоў, 14 чэрвеня прайшоў другі фэст эксперыментальнай музыкі “Эхо”. Карэспандэнтка “Твайго стылю” пабывала на лясной пляцоўцы і паслухала, што граюць беларускія паслядоўнікі King Crimson.

Пра “Музыку гарадзенскіх вуліц” піша Tuzin.fm

“У Гародні паўстаў цудоўны праект, у межах якога музыкі з усёй Беларусі ды цэлага свету спяваюць свае творы ў самых прыгожых і знакавых месцах горада” – гэтак пра “Музыку гарадзенскіх вуліц” піша слушны музычны партал Tuzin.fm.

Музыка гарадзенскіх вуліц: Rzeszów Klezmer Band

|

Польскі гурт Rzeszów Klezmer Band даў у Гродне ажно два канцэрты, а таксама паўдзельнічаў у нашым праекце “Музыка гарадзенскіх вуліц”. Музыкі выступілі ў дворыку Музея гісторыі рэлігіі і выканалі кампазіцыю “Яўрэі з Адэсы”.

“Grodno Jazz” ізноў збярэ ля Новага замку музыкаў з Гродна, Мінска і замежных гасцей

Двухдзённы фестываль “Grodno Jazz 2014” на адкрытай пляцоўцы ля Новага замку пройдзе ў выходныя 28-29 чэрвеня. Сярод выступоўцаў – зоркі беларускага джазу Apple Tea, палякі Piotr Baron Quintet ды іншыя.

Магічная мапа мястэчка Поразава ад Віктара Шалкевіча

|

Бард, актор, паэт і шоумен Віктар Шалкевіч расказвае пра мястэчка Поразава, што ў Свіслацкім раёне Гарадзенскай вобласці. Тут, як кажа сам Шалкевіч, прайшло яго найлепшае ў свеце дзяцінства.

Спектакль пра шведскую карову зноў у Гродне. Гэтым разам – на Савецкай

|

Пазнаёміцца з “Лямцавай батлейкай” і яе героямі – Мамай Му і Крумкачом – можна будзе 15 чэрвеня ў 15.00 на пляцоўцы каля гандлёвага дому “Нёман”.

“Нёман” перамог у гасцёх “Слуцк”

|

Такім чынам каманда Сяргея Саладоўнікава ўзяла рэванш за хатнюю паразу ў стартавай сустрэчы сёлетняга чэмпіянату.

На Савецкай усіх ахвотных будуць вучыць танчыць

Сучасныя танцы, такія як брэйк-данс, хіп-хоп ці джаз-фанк, а таксама народныя, сярэднявечныя, ірландскія, лаціна-амерыканскія ды ўсходнія танцы можна будзе пабачыць 14 чэрвеня на вуліцы і плошчы Савецкай. Цягам трох гадзін будуць праходзіць майстар-класы, паказальныя выступы калектываў і флэш-моб.