Дзве трохметровыя каўбасы прэзентавалі ў “Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”

Тры метры варанай “Доктарскай” і столькі ж “Георгіеўскай” падрыхтаваў гарадзенскі мясакамбінат да калядных святаў. Пабачыць і пакаштаваць іх гарадзенцы маглі 7 студзеня ў “Гарадзенскім маёнтку “Каробчыцы”.

“Бацькаўшчына” праспявала калядкі ў абласной лякарні

|

Гарадзенскі хор духоўнай музыкі “Бацькаўшчына” адзначыў праваслаўнае Раство ў царкве Св. Лукі дабрачынным канцэртам.

Віншуем з Раством!

|

“Твой стыль” шчыра віншуе са святам усіх сваіх чытачоў, якія святкуюць Божае Нараджэнне па юліянскім календары!

“Нёман” абыграў “Хімік-СКА” з лікам 5:2

|

У чарговым матчы нацыянальнага чэмпіянату гарадзенскія хакеісты ў сябе дома ўпэўнена абыгралі наваполацкі “Хімік-СКА” з лікам 5:2.

Гарадзенскія кавярні ўчора і сёння: “Южный вечер”, “Куфэрак”, “Корица”

Невялікі бар, які ў самым пачатку называўся “Южный вечер”, але найбольшую вядомасць набыў як “Куфэрак”, пакінуў у гісторыі Гродна значны след. Хоць бар і цяпер працуе пад назвай “Корица”, ён не мае амаль нічога агульнага са знакамітымі папярэднікамі.

Чэрнік і БАТЭ пабудуюць у Гродне новую міні-футбольную пляцоўку

|

Пасля гучных абурэнняў гарадзенскіх балельшчыкаў у адрас ФК “Нёман” з нагоды сыходу Сяргея Чэрніка ў БАТЭ, з’явілася інфармацыя, што былы брамнік “Нёмана” сумесна са сваім новым клубам, пералічылі ў Гродна 100 млн. рублёў на будаўніцтва новай міні-футбольнай пляцоўкі.

Гарадзенскія эксперты-ідэолагі прызналі кнігу “Асвечаныя Беларушчынай” Алеся Бяляцкага забароненай да ўвозу ў Беларусь

40 асобнікаў кнігі былі канфіскаваныя 3 ліпеня ў праваабаронцы Таццяны Равякі на беларуска-літоўскай мяжы ў “Каменным Логу”. Цяпер цягам 10 дзён кнігі трэба вывезці назад у Літву.

Ці зможа публіка ўбачыць творы гарадзенскага мастака Змітра Іваноўскага?

Вядомы гарадзенскі мастак і грамадскі дзеяч Зміцер Іваноўскі памёр 5 снежня праз хваробу сэрца. Лёс многіх яго працаў пакуль невядомы.

Зіма на Гарадзеншчыне: не рвіце першацветы

|

Бігборд з заклікам не рваць занесеныя ў Чырвоную кнігу першацветы з’явіўся на вул. Каліноўскага ў Гродне яшчэ перад Новым годам. Звычайна першыя вясновыя кветкі з’яўляюцца ў сакавіку, калі толькі сходзіць снег. Сёлетняя цёплая зіма, аднак, можа паўплываць на графік з’яўлення раслін.

Ужо амаль тыдзень мяжу ў “Брузгах-Кузніцы” можна перайсці пешшу

З першага дня 2014 года ў пункце пропуска ў Кузніцы Беластоцкай працуе адмысловая паласа для пешаходаў. За першыя тры дні ёй скарысталіся каля 200 чалавек.