Алесь Кіркевіч “УКантакце”

|

Старонку Алеся Кіркевіча “Укантакце” стварыла Надзея Крапівіна – жонка палітвязня з Гродна, які адбывае пакаранне ў Наваполацкай папраўчай калоніі .

Гродзенцы абяруць час для “Бацькоўскіх маршрутаў”

|

Гродзенскі гарвыканкам праводзіць апытанне адносна найбольш зручнага графіку працы аўтобусаў так званых “бацькоўскіх” маршрутаў, якія з 15 жніўня плануецца ўвесці ў горадзе.

Футбалісты “Нёмана” парадавалі заўзятараў галамі

|

У нядзельнай гульні супраць “Нафтана” гарадзенцы забілі ажно чатыры разы. І гэты пры тым, што ў 13-ці папярэдніх гульнях чэмпіянату на рахунку каманды было ўсяго 10 забітых галоў.

Пад Слонімам ліквідуюць могільнік пестыцыдаў

|

У пятнаццаці кіламетрах ад Слоніма пачалася ўтылізацыя могільніка пестыцыдаў: дзьве ямы 3х15 метраў, у якіх 40 гадоў таму закапаныя сотні бочак і папяровых пакетаў – амаль 1000 тон смяротна небяспечнага дусту.

Алег Дашкевіч: даць людзям убачыць праўду

|

Добрае дакументальнае кіно – рэдкі госць у Гродне. Ці не першыя за апошнія гады паказ і публічнае абмеркаванне дакументальных фільмаў зладзілі ў пачатку чэрвеня прадстаўнікі Асацыяцыі «Белфільм».

Удзельнікі акцыі ў Брузгах вінаватыя дзяржаве яшчэ 7,5 мільёнаў

|

Пракуратура Гродзенскай вобласці падала да актыўных удзельнікаў акцыі ў Брузгах грамадзянскі зыск у суд Ленінскага раёна Гродна ў інтарэсах УУС аблвыканкама і Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

У гродзенскіх крамах знізяцца кошты на некаторыя тавары

|

Адпаведнае пагадненне сёння падпісана паміж Гродзенскім гарвыканкамам і юрыдычнымі асобамі, якія вядуць гандаль у горадзе.

Гарвыканкам не паведамляе калі і наколькі, але кошты знізяцца на сацыяльна значныя тавары.

Паліва з Беларусі цяпер вывозяць па даверанасцях

|

Адзін з варыянтаў абыйсці пастанову №753, якая заклікана прадухіліць вываз паліва за межы Беларусі, знайшлі гродзенскія чаўнакі.

Ігар Банцар настойвае на безпадстаўнасці свайго затрымання

|

Адвакат Банцара Уладзімір Кісялевіч падрыхтаваў ад імя падабароннага скаргу ў Гродзенскі абласны суд.

Лепшых гродзенскіх школьнікаў адправяць на заставы

|

Каля 500 школьнікаў гэтым летам адпачнуць і карысна правядуць час у летніках на дзевяці памежных заставах Гродзенскай памежнай групы.