Чарговы занятак Стартап-школы ў Гродне: “Як стаць №1, стварыўшы ўнікальную каштоўнасную прапанову”

|

Сваім вопытам падзеліцца Аляксей Курэц, IT прадпрымальнік, заснавальнік сэрвісу онлайн-бухгалтэрыі Assistent.by.

У Гродне будуць рыхтаваць фітнес-інструктараў

|

У снежні 2016 упершыню ў Гродне пачнецца падрыхтоўка фiнтес-інструктараў. Комплексную праграму дадатковай прафесійнай адукацыі будуць даваць лепшыя інструктары Беларусі ў спартыўным клубе “Прыгожыя людзі”.

Якія ж мы бульбашы? Праўдзівая гісторыя бульбы на беларускіх землях (без Пятра І)

Што агульнага паміж беларусам з-пад Скідзеля і паўднёваамерыканскім індзейцам з-над возера Ціцікака? Правільна. Яны абодва вельмі любяць бульбу. Амерыканскай бульбе не менш за 14 000 гадоў, ды і вырошчваюць яе індзейцы напрацягу некалькіх тысяч сезонаў. Беларускае бульбаводства значна карацейшае. Сталым госцем на сталах нашых сялян наш “другі хлеб” стаў не больш чым паўтара стагоддзя таму.

Вечарынка з Клінтан, Трампам і ўсімі астатнімі. Як уся Амерыка глядзіць перадвыбарчыя дэбаты

|

Вечар панядзелка 26 верасня Амерыка правяла ў назіраннях за прэзідэнтскімі дэбатамі. Традыцыйна пад час такіх тэлетрансляцый людзі збіраюцца ў кавярнях ці барах, альбо ладзяць вечарынкі – “дэбат паці” – дома і запрашаюць сяброў. Сёлетнія дэбаты адметныя тым, што апроч тэлевізійнай, мелі трансляцыю ў Facebook, YouTube і Twitter. Паводле папярэдніх ацэнак, агульная колькасць праглядаў трансляцый склала каля 100 млн. Са Злучаных Штатаў Амерыкі піша карэспандэнт “Твайго стылю” Ірына Новік.

“Нёман” абыграў у серыі “Гомель” і выйшаў у фінал Кубка Салея

|

У другім паўфінальным матчы Кубка Салея “Нёман” згуляў з “Гомелем” у нічыю 1:1. Гэта дазволіла камандзе Сяргея Пушкова выйсці ў фінал, паколькі ў мінулым матчы гарадзенцы абыгралі суперніка з лікам 3:1.

У Гродне сяржанту пагражае 12 гадоў за тое, што ён нібыта ўдарыў салдата – таму выдалілі селязёнку

Гэтая гісторыя адбылася ў сакавіку 2016 года ў адной з гарадзенскіх вайсковых частак: двое салдат нібыта пабіліся, адзін з іх атрымаў калецтва. Як і ў любой спрэчнай справе, ёсць некалькі версій здарэння: абвінавачаны сцвярджае, што калегі не біў, пацярпелы жа сцвярджае, што адчуў удар у паясніцу – ды такі, што праз тры дні маладому чалавеку выдалілі селязёнку. У справе разбіраецца суд Кастрычніцкага раёна Гродна, піша TUT.BY.

Правінцыя на 34mag.net: Васіль Клімовіч пра грамадскі актывізм у райцэнтрах

|

Адзін з заснавальнікаў Альянсу «Грамадзянская Гарадзеншчына» Васіль Клімовіч расказвае 34mag.net, як без адпаведнай адукацыі вырашаць экалагічныя праблемы, чаму варта развіваць грамадзянскую супольнасць і як супрацоўнічаць ці не супрацоўнічаць з уладамі.

Гарадзенкi з каляровымі валасамі: хто яны і навошта гэта робяць?

Мы сустрэлі на вуліцах Гродна мноства дзяўчат з яркімі колерамі валасоў ды спыталіся, навошта яны фарбуюцца і ці адбілася гэта неяк на іх жыцці.

Мінспорта: Гарадзеншчына лідзіруе ў развіцці прамысловага турызму

|

Міністэрства спорту і турызму лічыць актуальным развіццё прамысловага турызму ў Беларусі, заявіў журналістам намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Кравец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Горадні рэстаўруюць распяцце, перад якім маліўся Каліноўскі

|

Драўляная скульптура паходзіць з касцёлу ў Бераставіцы, дзе перахоўвалі «Мужыцкую Праўду». Укрыжаванне, праўдападобна, было зробленае ў XVIII ст. і мае пераходныя рысы ад готыкі да барока. Зрэшты, ніхто з прафесійных мастацтвазнаўцам ім яшчэ не займаўся. У свой час яно ўпрыгожвала алтарную частку старога каталіцкага касцёлу ў Бераставіцы, пакуль той не прыйшоў у заняпад. Цяпер у мястэчку службы адбываюцца ў іншым, навейшым касцёле, піша belsat.eu.