Гарадзенец Сяргей Чэрнік перайшоў у французскі “Нансі”
Паміж ФК БАТЭ і “Нансі” 28 чэрвеня быў падпісаны трансферны кантракт, у адпаведнасці з якім брамнік Сяргей Чэрнік стаў паўнапраўным футбалістам клуба элітнага французскага дывізіёна.
Паміж ФК БАТЭ і “Нансі” 28 чэрвеня быў падпісаны трансферны кантракт, у адпаведнасці з якім брамнік Сяргей Чэрнік стаў паўнапраўным футбалістам клуба элітнага французскага дывізіёна.
Яшчэ тры гады таму горад перадаў футбольнаму клубу “Нёман” былы стадыён “Абутнік”, які знаходзіцца на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Спартыўны аб’ект доўгія гады быў у запушчаным стане, але цяпер ён пачынае адраджацца.
Гарадзенкі маюць шанец узяць удзел бясплатным трохдзённым трэнінгу “Асновы бізнесу для жанчын”. Гэта навучальная праграма рэалізуецца Брэсцкім мясцовым фондам рэгіянальнага развіцця ў партнёрстве з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых Студыя карысных кампетэнцый” з Гродна. Трэнінгі будуць праводзіць лепшыя эксперты з нашага рэгіёна. Падтрымкупраграме аказвае Кансультатыўная праграма IFC “Паляпшэнне Інвестыцыйнага Клімату ў Беларусі”.
Ужо ў жніўні “Кастрычнік” парадуе жыхароў Гродна унікальнай навінкай. Гарадзенскі кінатэатр стане трэцiм у Беларусі, які будзе працаваць са шматканальным гукам Dolby Atmos.
Lenta.ru напісала пра “беларускую Еўропу” – уражанні расійскага карэспандэнта Цімура Юсупава ад побыту ў Гродне. Яму спадабалася і ён раіць іншым жыхарам Расіі наведаць наш горад. Ад памылак у тэксце аўтар, традыцыйна, не ўратаваўся. Перадаем тэкст у арыгінале.
Ужо 1 ліпеня ў Гродне стане на адзін дыска-клуб больш. На вуліцы Студэнцкай, 2, на цокальным паверсе кафэ “Н2О”, дзе калісьці спрабавалі адрадзіць “Flint”, з’явіцца новая начная ўстанова “Prime”.
“На гродзенскім бруку” гэта перавыданне аднайменнай кнігі Андрэя Вашкевіча, надрукаванай у 2012 годзе. Праз чатыры гады кніга стала большай у 2,5 разы, бо далучыўся яшчэ адзін аўтар Віктар Саяпін. Таксама стары матэрыял істотна выпраўлены.
Доўгая гісторыя старога ясеня ў Гродне працягваецца. Яшчэ да Фестывалю нацыянальных культур у парку Жылібера павінны былі ўсталяваць адмысловую кампазіцыю, зробленую з частак спілаванага дрэва. Заказ ад гарадзенскага ЖКГ выконваў вядомы разбяр Мікалай Скляр. Але пасля выканання работы пра майстра чамусьці забыліся.
Два дні ў Гродне раўлі маторы магутных аўто: спачатку на Савецкай, дзе з удзельнікамі чэмпіянату мог пагутарыць кожны, а потым на паркоўцы OldCity, дзе пілоты люта палілі гуму.
У першы дзень фестывалю, 25 чэрвеня, на адкрытай пляцоўцы ля гарадзенскага Новага замку выступілі Біг-бэнд Гродзенскай філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова ды ізраільска-нямецка-літоўскі праект Ganelin Trio Priority.