Выхавальнік з райвыканкама
Днямі ў паштовых скрынях слонімцы знайшлі інфармацыйныя ўлёткі з назвай «Нужна ли Беларуси атомная электростанция?». Рэакцыя ўлад не прымусіла сябе чакаць: супрацоўнік аддзела па выхаваўчай і сацыяльнай працы упраўлення адукацыі Слоніма Максім Маслаў прыйшоў з праверкай у… рэдакцыю «Газеты Слонімскай».