Раварысты з трох краін праедуць праз Гродна
Транспамежны велапрабег “Еўропа без межаў” пройдзе праз Гродна і завяршыцца ў Лідзе. Агульная працягласць трасы складзе 624 кіламетры.
Транспамежны велапрабег “Еўропа без межаў” пройдзе праз Гродна і завяршыцца ў Лідзе. Агульная працягласць трасы складзе 624 кіламетры.
Круглы стол “Незахаваныя культавыя збудаванні Гродна: увекавечанне памяці аб згубленай гістарычна-культурнай спадчыне, праблемы і рашэнні” прайшоў у абласной бібліятэцы з ініцыятывы гарвыканкама. Карэспандэнт “Твайго стылю” паспрабаваў занатаваць ход захапляльнай дыскусіі.
За пяць месяцаў 2013 года на Гарадзеншчыне зафіксавана 40 спроб дачы хабару мытнікам. У гарадзенскай мытні – 29 выпадкаў, Ашмянскай – 11. Тым часам у Берасцейскай мытні – ажно 97 выпадкаў з 192 па краіне.
Суайчыннікі па-ранейшаму імкнуцца пацягнуць усё тое, што дрэнна ляжыць. У абласным цэнтры раней асуджаны гарадзенец спрабаваў скрасці бутэльку элітнага каньяку, а ў Слонімскім раёне невядомыя скралі… цэлы дачны дом!
У Гродне прайшоў круглы стол, дзе паставілі кропку ў пытанні ўстаноўкі памятнага знака на месцы страчанай Фары Вітаўта. На месцы, дзе знаходзіўся Свята-Барыса-Глебскі манастыр, памятны знак не з’явіцца, пакуль не будзе знойдзена адзінае меркаванне.
22 чэрвеня ў аэрапарту Гродна адбудуцца заезды на 1.4 мілі ў межах Чэмпіянату Беларусі па драг-рэйсінгу і Усходнееўрапейскай серыі па драг-рэйсінгу. Удзел у Чэмпіянаце возьмуць пілоты з Польшчы, Украіны, Літвы, Латвіі, Расіі і Беларусі.
У Гродне з 12 па 16 чэрвеня праходзяць Кубак і Першынства Беларусі па тэхніцы горна-пешаходнага турызму. Спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор’і праводзяцца на Мелавых гарах у “Пышках”. Удзел прымаюць каманды з усіх абласцей краіны.
Гэта раскошная птушка была заўважана ў Дзукійскім нацыянальным парку галоўным географам дырэкцыі Чэпкяляйскага дзяржаўнага прыроднага рэзервату.
13 чэрвеня ў бары “Куба” гарадзенскія веганы, вегетарыянцы і тыя, каму цікавыя тэмы абароны жывёл і здаровага харчавання, даведаліся больш аб мясцовай вега-супольнасці ды паглядзелі фільм “Аўрора. Сны пра свабоду”.
У каталіцкай катэдры Гродна заканчваецца рэстаўрацыя алтара XVII ст. з абразам святога Арханёла Міхаіла. Алтар старэйшы нават за сам Фарны касцёл.