Гарадзенскі ахоўнiк: “У клубе канфлікт можа адбыцца на роўным месцы”
Нядаўна ў Гродне ахоўнікі аднаго з начных клубаў, супакойваючы буйнага маладога чалавека, прычынілі яму цяжкія цялесныя пашкоджанні, у тым ліку закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне мозгу. У дачыненні да іх распачалі крымінальную справу. “Твой стыль” паразмаўляў пра падобныя інцыдэнты з ахоўнікамі гарадзенскіх клубаў.