Зямля ў Гародні каштуе ад 1,7 да 165 долараў за квадратны метр

|

Ацэнку зямель у горадзе на замову Гродзенскага гарвыканкама правяло Нацыянальнае кадастравае агенцтва.

У Гродне адзначаць Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў

|

18 красавіка ў Гродне адбудзецца некалькі экскурсій па цікавых гістарычных мясцінах горада. Акцыя ладзіцца ў межах Фэсту экскурсаводаў, які ладзіцца ў Беларусі другі год запар.

На рэкламу “Масакры” не хапае грошай

|

Рэжысёр знятага на Гарадзеншчыне фільма “Масакра” скардзіцца журналістам на недахоп грошай для “раскруткі” кінастужкі. Бюджэт здымкаў фільма Андрэя Кудзіненкі склаў каля пяці міліярдаў рублёў.

Скандал вакол будоўлі элітных дамоў у Гродне

|

Генеральны дырэктар будаўнічай фірмы затрыманы, а людзі, якія заплацілі грошы за кватэры ў новых дамах, так пакуль у іх і не засяліліся.

Кіраўнік беларуска-расійскага акцыянернага таварыства “Кансент” Андрэй Лушч быў затрыманы 8 красавіка. У дачыненні да яго, а таксама бухгалтара гэтага прадпрыемства, распачатая крымінальная справа, звязаная з дзьвюма дамамі-даўгабудамі ля гарадзенскага аўтавакзала.

Лепшы гарадзенскі валейбаліст хоча змяніць грамадзянства

|

Выхаванец гарадзенскага валейболу хоча атрымаць грамадзянства Польшчы. Беларускія спартыўныя чыноўнікі збіраюцца да канца змагацца за тое, каб Алег Ахрэм надалей гуляў за зборную Беларусі.

Гарадзенцы спачуваюць польскаму народу

|

Сотні гарадзенцаў пакінулі свае спачувальныя запісы ў жалобнай кнізе, выстаўленай у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне з нагоды смерці прэзідэнта Леха Качыньскага.

Другая запар нічыя футбольнага “Нёмана”

Гарадзенскі “Нёман” згуляў сёння ў Магілёве другую запар безгалявую нічыю ў чэмпіянаце краіны па футболе.

Загінуў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі

|

Трагедыя здарылася сёння ранкам пад Смаленскам. Разам з Лехам Качыньскім загінула яго жонка, а таксама вялікая колькасць высокапастаўленых польскіх чыноўнікаў і вядомых грамадскіх дзеячоў.

Тэктонік супраць брэйкдансу

|

У ноч з 8-га на 9-е красавіка адбывалася бітва паміж дзьвума танцавальнымі калектывамі Medoteck (напрамак – teck-tonic) і Madcaps (напрамак – break dance). Дзейства праходзіла ў дыскаклубе «Флінт».

Чаго саромеецца «Гродзенская праўда»?

|

Нумар абласной газеты са звесткамі пра зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ў Гарадзенскі гарадскі і абласны Саветы не паступіў у шапікі «Белсаюздруку». Поўная версія гэтага нумару трапіла толькі ў бібліятэкі. Чаму? Можа таму, што ў ёй была надрукавана інфармацыя пра прыбыткі і маёмасць праўладных кадыдатаў? У тым ліку і галоўнай рэдактаркі абласной газеты…