2 кастрычніка ў Гродне ў магазіне “Медыядром” на вул. Урублеўскага быў затрыманы малады чалавек. Ён хацеў скрасці кулер і ноўтбук. А пасля затрымання распачаў спробу да суіцыду.
Парушальніка выявілі па камерах назірання. Хлопец адразу аддаў тэхніку і хацеў выйсці з магазіна, але яго затрымалі і прымусілі дачакацца міліцыі.
Затрыманы папрасіўся ў прыбіральню, дзе паспрабаваў ускрыць вены пры дапамозе шпількі. Але спроба не была паспяховай.
Тады парушальнік узяў са стала супрацоўнікаў магазіна канцэлярскі нож. Нож у яго адабралі. Разам з міліцыяй прыехала і медыцынская дапамога.
Крыніца: TUT.BY