Інтэрактыўная рэканструкцыя падзеяў верасня 1939 г.
“На крок ад заўтра”. Такую назву мае першая у гісторыі інтэрактыўная рэканструкцыя падзей верасня 1939 года, якая адбудзецца 17 верасня ў Гродне.
“На крок ад заўтра”. Такую назву мае першая у гісторыі інтэрактыўная рэканструкцыя падзей верасня 1939 года, якая адбудзецца 17 верасня ў Гродне.
Сёння ў Новым замку адбылася сустрэча з прадстаўнікамі ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і гарвыканкама, а таксама прадстаўнікамі раённых аддзелаў культуры з Наваградка, Зэльвы, Смаргоні. Мерапрыемства было праведзена ў сувязі са святкаваннем Дзён еўрапейскай спадчыны.
У вёсцы Квасоўка Гродзенскага раёна пачнецца будаўніцтва праваслаўнага храма ў гонар свяціцеля Іаана Кармянскага. Учора біскуп Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій асвяціў будаўнічую пляцоўку і крыж, які ўсталяваны на месцы будучага храма.
Сёння а 19.00 у адміністрацыйным корпусе рынку «Карона» адбудзецца прэзентацыя практычнага семінара «Гульні неУма». А сам семінар будзе доўжыцца два дні – 12-13 верасня, па 4 гадзіны ў дзень.
Канцэрн «Белнафтахім» павялічыў рознічныя кошты на нафтапрадукты ў сярэднім на 10%. Ужо ўчора ўвечары шыльдачка на самы папулярны бензін АІ-92 змянілася з 2220 на 2470 рублёў за 1 літр.
З новага навучальнага года ў Беларусі знізілі ўзровень патрабаванняў да атрымання адзнак у сярэдніх агульнаадукацыйных установах.
Пра туфлі за пяць еўра, «rise and chicken» і самыя прыгожыя ў свеце дажджы…
20-27 верасня 2009 года ў Беларусі плануецца правядзенне «Тыдня нефармальнай адукацыі -2009»
Маладыя гарадзенцы, якія хочуць паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы, могуць падаваць заяўкі на ўдзел у праекце “Школа Маладога Журналіста-13”.
Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 11-16 верасня «Трынаццаты раён: ультыматум» (баявік, Францыя**) 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 21.00; 11-16 верасня «Мужчына+жанчына. Дзецям: 12,13 верасня «Лясныя браты» (пачатак у 10.30). Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Чырвоная зорка» 11-15 верасня «Місія Дарвіна» (прыгоды); 12-15 верасня «Разамкнутыя абдымкі» (19.00, 21.20). Дзецям: 12, 13 верасня «Ледніковы перыяд-3» (10.30, 12.40). […]