Гарадзенскі гурт “Вочы” зняў кліп пад уплывам Дэвіда Лінча

|

Гурт прэзентуе відэа на песню “Яна” са свайго дэбютнага альбома “Усё бачаць”. На здымкі гэтага кліпа пайшло ажно тры гады, піша tuzin.fm.

Гарадзенцы ў цэнтры занятасці: “Улады павінны праводзіць рэформы, а не проста падвышаць пенсійны ўзрост”

|

Людзі, якія сёння ў Гродне не маюць працы і шукаюць яе ў Цэнтры занятасці, успрымаюць указ аб падвышэнні пенсійнага ўзросту з разгубленасцю. Але знаходзяцца і тыя, хто дае дзяржаве свае парады.

У Бераставіцкім раёне скралі насенне элітных цукровых буракоў коштам у 1 млрд рублёў

|

Невядомы ў перыяд з 1 па 5 красавіка свабодна прайшоў на тэрыторыю СВК “Пархімаўцы” ў вёсцы Даўбенкі Бераставіцкага раёна і забраўся ў зернесховішча. Адтуль ён скраў французскае насенне цукровых буракоў агульным коштам больш за мільярд рублёў.

В гродненском клубе православного общения пройдет музыкально-поэтический вечер к 130-летию Гумилева

|

Музычна-паэтычны вечар “Самы непрачытаны паэт” да 130-годдзя з дня нараджэння Мікалая Гумілёва пройдзе 17 красавіка ў клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна. Пачатак у 18.30. Уваход у актавую залу сабора – на фота ніжэй.

Гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якія ў лютым выходзілі на плошчу Леніна, аштрафавалі

|

Суд Ленінскага раёна Гродна 11 красавіка вырашыў аштрафаваць двух удзельнікаў несанкцыяванага сходу прадпрымальнікаў, які праходзіў 15 лютага. Штраф за парушэнне арт. 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) склаў 15 базавых велічынь (3,15 млн рублёў), паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

“Мы занадта далёка зайшлі, каб цяпер сумнявацца ў сабе”. Гарадзенскія “Варвары” гатовыя да новага сезону

|

Заканчваецца перыяд міжсезоння ў гарадзенскіх “Варвараў”. Ужо ў суботу, 16 красавіка, футбалісты пачнуць новы сезон і будуць прымаць у Гродне мiнскіх “Паганцаў”. “Твой стыль” пабываў на трэніроўцы мясцовай каманды і сустрэўся з трэнерам Аляксеем Серабраковым.

Як не стаць браканьерам: чаго нельга выносіць з лесу і выцягваць з ракі вясной

|

Вясновыя дзянькі дазваляюць добра правесці час на прыродзе. Аднак часта гараджане спрабуюць вынесці з рэк і лясоў не толькі добры настрой. Інакш кажучы, займаюцца браканьерствам, спрабуючы лавіць рыбу, што ідзе на нераст, або зрываючы самыя першыя кветкі. Узгадваем, якія пакаранні прадугледжаны за гэта ў Беларусі.

Новыя мытныя правілы: Што, калі і як можна везці з-за мяжы з 14 красавіка

З 14 красавіка набывае сілу Указ №40, які змяняе правілы правозу тавараў з-за мяжы для грамадзян Беларусі. Што цяпер можна, а што нельга, euroradio.fm разглядае на прыкладзе рэальных сітуацый.

Горад засынае, прачынаюцца “чысцільшчыкі”. Як гарадзенцы ноччу цягаюць метал, каб зарабіць на жыццё

Калі большасць гарадзенцаў толькі збіраецца на працу, “чысцільшчыкі” з гружанымi вазкамі поўнымі металу або кардону накіроўваюцца з ускраін у цэнтр, каб заняць чаргу ў пункце прыёму другаснай сыравіны.

Лёс Саладоўнікава ў “Нёмане” робіцца няпэўным пасля няўдала старту ў чэмпіянаце

, |

Нездавальняючая гульня футбольнага “Нёмана” ў першых турах чэмпіянату Беларусi стала асноўнай тэмай сустрэчы галоўнага трэнера каманды Сяргея Саладоўнікава з мэрам Гродна і старшынёй назіральнага савета клуба Мечыславам Гоем. Сустрэча адбылася 12 красавіка.