У Гродне пасля першай сёлетняй навальніцы дрэва павалiліся на дзiцячую пляцоўку
Некалькі вялікіх галін упалі на дзiцячую пляцоўку па вуліцы Болдзіна 18 красавіка. На шчасце, гэта здарылася ноччу. Пра здарэнне паведаміў “Твайму стылю” мясцовы жыхар Яўген, які каля гадзіны ночы вяртаўся дадому. Гарадзенец занепакоены, бо на пляцоўцы гуляюць дзеці. Вясной у горадзе праводзіцца планавае пілаванне дрэў, але ў гэтым месцы старыя галіны яшчэ не абразалі.