Фотафакт: Савецкую вуліцу ўпрыгожылі ўнікальнымі вазонамі
Цэнтральную вуліцу горада цяпер упрыгожваюць 10 вазонаў, зробленых уручную камандай майстра Генадзя Абрамовіча.
Цэнтральную вуліцу горада цяпер упрыгожваюць 10 вазонаў, зробленых уручную камандай майстра Генадзя Абрамовіча.
Фестываль царкоўнага звону “Абвяшчае, Славіць, Кліча” прайшоў у польскім горадзе Супраслі. Ён быў арганізаваны Супрасльскай акадэміяй і Благавешчанcкім праваслаўным мужчынскім манастыром, піша “Вячэрні Брэст”. Два першыя месцы ў катэгорыі “Майстар” узялі выканаўцы з Беларусі. Першае месца заняла Ганна Падрадчык з Мінска, другое – гарадзенка Юлія Мінчанка, старшы званар Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
У Міжнародны дзень абароны дзяцей у Гродне ўспомнілі і пра дзяцей вайны. У Музеі гісторыі рэлігіі сабраліся тыя, хто ў раннім узросце пазнаў, што такое канцлагер, зброя і смерць.
“Твой стыль” прапануе на ўласныя вочы ўбачыць, як змяніліся за апошнія гады старыя гродзенскія могілкі, і як каштоўныя помнікі на іх ператварыліся ў руіны.
Камісія Міністэрства аховы здароўя правярае правільнасць дзеянняў персаналу пры трагедыі ў паліклініцы ў Гродне. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Стрыжак.
У рамках другога дабрачыннага марафону “Дапамагаючы жыццю”, які прайшоў 1 чэрвеня ў Гродне, на трасу выйшлі дзяўчыны ў шлюбных сукенках, хлопцы з бародамі ды самыя маленькія дзеткі, якія яшчэ нават не ходзяць.
Рэканструкцыя 8-кіламетровага ўчастка дарогі Р-78 Пружаны-Поразава мае скончыцца да пачатку жніўня, паведамляе “Вячэрні Брэст”. Праз гэты ўчастак праходзіць самы кароткі (каля 240 км) шлях з Брэста ў Гродна, якім ідуць міжгароднія аўтобусы. Такім чынам гэты шлях стане цалкам асфальтаваным.
У парку Жылібера ў міжнародны дзень абароны дзяцей мастачка Юлія Болбат і цэнтр “Пора” прадставілі гіганцкі папяровы дзіцячы караблік, які неўзабаве адправіцца з пажаданнямі гарадзенцаў у анкалагічны цэнтр у Бараўляны.
Дзяўчынка памерла на вачах маці і дактароў пасля таго, як ёй увялі камбінаваную вакцыну супраць коры, паратыту і краснухі. Гэта здарылася 31 мая, каля 16 гадзін, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
У творчай прасторы “ДОМ46” адбудзецца лекцыя куратаркі і арт-крытыка Тані Арцімовіч “Руйнуючы межы: канец чыстага мастацтва”. На прыкладзе розных праектаў яна раскажа пра страты і магчымасці мастацтва ў эпоху новых медыя.