Паркамат на першай у Гродне платнай паркоўцы разбілі вандалы
Не паспелі ў Гродне пачаць тэсціраванне першай платнай паркоўкі, а па ёй ужо “прайшліся” мясцовыя вандалы.
Не паспелі ў Гродне пачаць тэсціраванне першай платнай паркоўкі, а па ёй ужо “прайшліся” мясцовыя вандалы.
“Твой стыль” спраўдзіў актуальнасць і даступнасць інфармацыі на адміністрацыйных інтэрнэт-пляцоўках Гродзенскага гарвыканкама і райвыканкама, а таксама Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў горада на 31 студзеня 2016 года.
Больш за 50 гарадзенцаў за 20 хвілін паставілі рэкорд Беларусі па лепцы пяльменяў. Яны ўдзельнічалі ў сусветным флэшмобе Creative Pelmeni Party.
Першы тыдзень лютага будзе зусім не лютым: у горадзе і вобласці ўсталюецца сапраўднае вясенняе надвор’е, з дажджамі і тэмпературай паветра ад -1° ноччу да +6° днём.
Мы праглядзелі айчынныя і замежныя афішы і выбралі лепшыя, з пункту гледжання рэдакцыі, канцэрты. Сярод гарадоў – тыя, куды бліжэй даехаць: Мінск, Беласток, Варшава і іншыя.
Чэмпіёнам самага значнага турніру сярод барменаў, які трэці год запар праходзіў у Гродне, стаў расіянін Аляксандр Штыфанаў. Менавіта яму ўручылі галоўны прыз у памеры 2000 еўра.
Веганскі Nesterka bar адкрыўся на месцы былой кавярні ў драмтэатры. Увечары 29 студзеня тут сустракалі першых наведавальнікаў. 30 студзеня бар будзе працаваць у рэжыме тэставага адкрыцця-прэзентацыі з 12.00 да 00.00. Звычайны рэжым – з 16.00 да 24.00.
Вынікі абласнога этапу конкурса “Энергамарафон” падвялі ў Гродне 29 студзеня. Дзясяткі школьнікаў з усёй вобласці змагаліся за званне лепшага. Перамога ў конкурсе гарантавала фінансаванне навучальнай установы.
З пачатку лютага ў Гродне пачынаецца падрыхтоўка да конкурсу “Королева красоты. Мисс Гродно 2016”. “Твой стыль” даведаўся пра навінкі, якія рыхтуюць арганізатары, а таксама пагутарыў з самай прыгожай дзяўчынай 2015 года Вольгай Пазнякевiч і даведаўся, чаму гарадзенкі павінны ісці на кастынг.
Этнакрама “Цудоўня” запрашае на сустрэчу з гісторыкам і даследчыкам этнаграфіі Змітром Скварчэўскім. Ён раскажа пра даўнія традыцыі беларусаў, характэрныя рысы і асаблівасці зімовых і веснавых святаў.