Бізнесмена Андрэя Паўлоўскага памілавалі. Ён заплаціў дзяржаве 20 млн долараў
Уладальнік групы кампаній “Біякам” Андрэй Паўлоўскі памілаваны прэзідэнтам, заявіў старшыня КДБ Валерый Вакульчык журналістам у аўторак, 15 сакавіка.
Паводле яго слоў, бізнесмен кампенсаваў прычынены ўрон у памеры 20 млн долараў і быў вызвалены ад крымінальнай адказнасці. “Акт памілавання ўступіў у законную сілу”, – сказаў Вакульчык.