Танцы, танцы, танцы: як забаўляліся на Фестывалі нацыянальных культур у парку Жылібера

|

Вечар чэрлідынгу, хіп-хопу, ірландскіх, індыйскіх і іншых традыцыйных танцаў адбыўся 4 чэрвеня ў парку Жылібера. Таксама можна было паглядзець stand up ад беларускіх і замежных выступоўцаў.

Па факце здарэння на “Гродна Азот” распачата крымінальная справа

|

Упраўленне Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці распачало крымінальную справу па арт. 428 (Службовая халатнасць) КК, паведамілі ў прэс-службе СК.

Мечыслаў Гой: “Дзякуй гарадзенцам, што прынялі годна гасцей фестывалю”

|

Фестываль нацыянальных культур у 11 раз прайшоў у Гродне 4-5 чэрвеня. Паводле папярэдніх ацэнак, яго наведалі больш за 120 тысяч чалавек. Да свята далучыліся не толькі жыхары Гродна: у горадзе можна было заўважыць мноства машын з нумарамі іншых рэгіёнаў Беларусі і суседніх дзяржаў.

“Сучаснае мастацтва спрабуе выбіць чалавека з зоны кaмфорту”. 10 тэзісаў з лекцыі Тані Арцімовіч

Адкрытая лекцыя арт-крытыка Тані Арцімовіч “Руйнуючы межы: канец чыстага мастацтва” прайшла 2 чэрвеня ў ДОМе 46. Наведвальнікі пачулі пра развіццё сучаснага мастацтва і пазнаёміліся з шэрагам знакавых праектаў беларускіх і замежных творцаў. Прапануем 10 тэзісаў з лекцыі для тых, хто не змог яе наведаць.

Новы выпуск гарадзенскіх “Тэатральных навін”

|

Пра ўсё, што адбывалася ў гарадзенскім Драмтэатры вясной, і пра тое, што трэба будзе ўбачыць у бліжэйшы час – у новым выпуску “Тэатральных навін”.

Забава на вечар: збяры пазл да 175-годдзя Элізы Ажэшкі

|

6 чэрвеня 1841 года нарадзілася знакамітая польская пісьменніца Эліза Ажэшка. З нагоды юбілею прапануем разрэзанае на 45 кавалкаў фота яе доміка. Збяры пазл правільна, перасоўваючы часткі мышкай ці тачпадам.

Не праспі! Дэдлайн фестывалю aDNaK! ужо неўзабаве!

|

Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “aDNaK!” – прыхільнікі разбурэння стэрэатыпаў. І калі беларусы зазвычай адкладаюць усё на апошні момант, мы заклікаем рабіць па-іншаму. 10 чэрвеня, калі заканчваецца прыём работ на Фестываль “aDNaK!”, ужо хутка. Таму спяшаемся, заходзім на adnak.by і загадзя падаем свае працы, каб стаць удзельнікам яскравай падзеі лета.

Здарэнне на “Азоце”: дым, дзясяткі машын МНС і “хуткай”, два чалавекі загінулі

|

Тэрміновы выклік атрымалі гарадзенскія выратавальнікі 6 чэрвеня ў 12.45 з “Гродна Азот”, паведамілі ў прэс-службе МНС. Адбылося задымленне ў адным з цэхаў. Пры правядзенні агнявых работ іскра патрапіла на гідраксіламінсульфат, у выніку два рабочыя смяротна атруціліся, яшчэ двух шпіталізавалі.

Новы вулічны конкурс з “лёгкімі” грашыма: за чатыры пячэнькі даюць 200 тысяч

|

Падчас XI Фестывалю нацыянальных культур на вуліцах Гродна апрабавалі новы вулічны конкурс. Гарадзенцам прапаноўвалі за хвіліну без вады з’есці чатыры звычайных квадратных печыва. Здавалася б, усё проста, але насамрэч заданне значна складаней.

Лета вернецца толькі ў сярэдзіне чэрвеня: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

З пачатку тыдня ў Гродне адчувальна пахаладала: сярэднесутачная тэмпература чакаецца на 2-4 градусы ніжэйшай за норму.