Тадэвуш Гавін прэзентуе ў Гродне кнігу пра жыццё палякаў у БССР

|

Найноўшую кнігу ганаровага старшыні Саюза палякаў у Беларусі Тадэвуша Гавіна “За быццё палякам. Палякі ў БССР 1944-1991” прэзентуе сам аўтар 16 студзеня ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне. Гэта ўжо шостая кніга Гавіна на тэму польскай меншасці ў Беларусі.

Dzieciuki прэзентавалі ў інтэрнэце “Песню пра гарадзенскага гастарбайтара”

| Без катэгорыі

Песня, якая ўвайшла ў дэбютны альбом гурта Dzieciuki “Гарадзенскі гармідар”, удзельнічае ў хіт-парадзе на Tuzin.fm.

Гарадзенскі ўніверсітэт – сёмы ў краіне ў рэйтынгу ВНУ паводле Мінадукацыі

Упершыню беларускае Міністэрства адукацыі склала рэйтынг лепшых вышэйшых навучальных устаноў краіны. Спіс складзены па выніках уступнай кампаніі 2013 года і ацэньвае патэнцыял першакурснікаў.

Сцяпан Стурэйка: калі ў Гродна вернецца слон, тады вернецца і Фара Вітаўта

|

У канцы мінулага году “Твой стыль” выдаў першую электронную кнігу – “Разрушыцель” Сцяпана Стурэйкі. Цяпер, калі многія нашы чытачы ўжо паспелі пазнаёміцца з творам, мы пагутарылі з аўтарам пра працэс паўстання аповесці і пра ідэі, закладзеныя ў “Разрушыцелі”.

Бацькі памерлай пасля аперацыі гарадзенкі патрабуюць кампенсацыю ў 1 мільён даляраў

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска пачаў разгляд крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да кіраўнікоў і ўрача медыцынскага цэнтра “Экамедсэрвіс” пасля смерці пацыенткі з Гародні 25-гадовай Юліі Кубаравай.

 

На Гарадзеншчыне за год зачыняць альбо рэарганізуюць 25 установаў адукацыі

|

Яны прызнаныя неперспектыўнымі.

На сёння рыхтуюцца да закрыцця 2 дзіцячых дома, 12 малакамплектных сярэдніх школ, 3 садка.

8 установаў адукацыі плануецца рэарганізаваць.

Для гарадзенскіх чаргавікоў пасля двухгадовага перапынку зноў будуюць кватэры

|

Першы панэльны дом у “Паўднёвым-5” будзе гатовы ў лютым. Туды заселяць семьі з пяццю, чатырма і трыма дзецьмі з чаргі Ленінскага раёна, піша vgr.by.

Па новых правілах будаваць кватэры па льготным крэдыце змогуць маладыя сем’і, якія маюць як мінімум двух дзяцей. Астатнім давядзецца разлічваць на камерцыйныя крэдыты, уласныя зберажэнні альбо карыстацца арэндным жыллём. 

Вечарына для аматараў чаю пройдзе ў антыкафэ “Жывы час”

|

Тэматычная вечарына для аматараў чаю пройдзе ў гарадзенскім антыкафэ “Жывы час” у пятніцу 17 студзеня. Удзельнікі пазнаёмяцца з рознымі гатункамі гарбаты: ад масавых да элітных.

Рэканструкцыю на “Гродна Азот” абмяркуюць з грамадствам

|

“Гродна Азот” пачынае грамадскае абмеркаванне справаздачы аб ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе рэканструкцыі цэха аміяка.

Апытанне “Твайго стылю”: Што перашкаджае нам размаўляць на роднай мове?

|

Аднойчы мой пляменнік задаў пытанне: “Дзядзька, чаму, калі мы жывем у Беларусі, то не размаўляем на беларускай мове?” І я падумаў, а чаму ж сапраўды?

За адказам карэспандэнт “Твайго стылю” звярнуўся да гарадзенцаў.