У Беластоку прайшоў тэлемост з удзельнікамі пратэстаў у Кіеве

У нядзелю ў беластоцкай Галерэі Арсенал некалькі дзясяткаў чалавек удзельнічала ў сустрэчы пад лозунгам “Мы з вамі”. Каля гадзіны актывісты Майдану, у тым ліку дзеячы культуры, праз відэасувязь расказвалі пра тое? чым яны займаюцца і агулам пра сітуацыю ва Украіне.

У банку на Ажэшкі выламалі аўтэнтычныя дзверы і замянілі пластыкам

У будынку банка ў пачатку вуліцы Ажэшкі сёння выламалі аўтэнтычныя дзверы з латуннымі элементамі і ўставілі на іх месца пластыкавыя. Старыя дзверы маюць латунныя завесы: гэта або арыгінальныя дзверы з часу паўстання будынка, або якасная пазнейшая рэнавацыя.

Лідчук Аляксандр Варакса ладзіць персанальную выставу ў Гродне

|

На вернісаж Аляксандра Вараксы “Метамарфозы” 13 лютага запрашае гарадзенская галерэя “Крыга”.

“Гроднааблгідрамет” прагназуе няўтульнае надвор’е да канца тыдня

|

У Гродне – воблачна з праясненнямі, дождж са снегам, туман і галалёдзіца.

Dzieciuki выдалі дэбютны альбом (+аўдыё)

| Без катэгорыі

Гарадзенскі гурт Dzieciuki прэзентаваў на сайце Tuzin.fm свой дэбютны альбом “Гарадзенскі гармідар”. Ён складаецца з 11 песняў, добра вядомых аматарам гарадзенскага панку па жывых выступах Дзецюкоў.

Повар гродзенскага заапарка хацела пагладзіць ільвіцу і засталася без рукі

|

Галіна Фёдараўна, якая шмат гадоў адпрацавала ў заапарку поварам корма-кухні, вечарам 8 лютага вярталася з працы. Па дарозе да выхаду жанчына пералезла праз агароджу і прасунула руку паміж кратаў клеткі ільвіцы.

Віктар Шалкевіч адзначыць 55 год канцэртам у Мінску

|

У нядзелю 9 лютага вядомаму гарадзенскаму барду, актору і шоўмэну Віктару Шалкевічу споўнілася 55 год. З гэтай нагоды, а таксама да дня ўсіх закаханых, 15 лютага ў Мінску адбудзецца канцэрт.

Прыватнае прадпрыемства у Гродне гандлявала пратэрмінаванай каўбасой

|

Гарадзенцы, якія знайшлі на набытай каўбасе адразу дзве даты вырабу, звярнуліся ў Камітэт дзяржкантролю.

Гарадзенская ДАІ: рамнямі бяспекі карыстаюцца толькі каля 60% кіроўцаў і пасажыраў

|

ДАІ Гродзенскай вобласці распачала мэтавую аперацыю, падчас якой асаблівая ўвага будзе звяртацца на выкарыстанне людзьмі ў аўтамабілях рамнёў бяспекі.

Тарыфы на паслугі ЖКГ будуць павышаны з 1 сакавіка

|

Індэксацыя тарыфаў ЖКГ цяпер будзе адбывацца штоквартальна: 1 сакавіка, 1 чэрвеня, 1 верасня і 1 снежня. Гаворка ідзе пра тарыфы на цеплавую, электраэнергію і газ, якія субсідуюцца дзяржавай.