Абраз Маці Божай Жыровіцкай паспаборнічае з БелАЗам

|

У фінал конкурса “7 цудаў Беларусі” выйшлі 42 самыя разнастайныя беларускія славутасці, сярод якіх абрад “Пахаванне стралы”, брагінскі метэарыт, балота Ельня, Нацыянальная бібліятэка, палац пана Булгака ў Жылічах, прадпрыемства БелАЗ…і 7 помнікаў архітэктуры і прыроды Гродзеншчыны

Гродзенцы і лідчукі змогуць ездзіць у Вільнюс без візаў

|

Парламент Літвы сёння ратыфікаваў пагадненне аб спрошчаным перасячэнні мяжы з Беларуссю.

“Крытычную масу” ў Гродне змяніла “Бардзюрная пятніца”

|

“Крытычная масса” спыніла сваё існаванне ў Гродне пасля таго, як ДАІ выставіла да яе ўдзельнікаў невыканальныя патрабаванні: рухацца толькі па тратуарах.

Юбілейная акцыя 27 мая стала апошняй у 5-гадовай гісторыі грамадскага руху гродзенскіх веласіпедыстаў.

Беларусь пакуль не мае ліцэнзіі на будаўніцтва АЭС на Астравецкай пляцоўцы

|

Тэхнічны праект падрыхтоўчага перыяду будаўніцтва атамнай станцыі ў Астраўцы будзе скончаны і перададзены для правядзення экспертызы ў верасні.

5 ліпеня Андрэй Пачобут скажа апошняе слова

|

Сёння ў 10 гадзін у Гродне аднавіўся судовы працэс над Андрэем Пачобутам.

Вывозіць паліва па даверанасцях забаронена

|

Мытня пазбавіла нелегальных перавозчыкаў беларускага паліва ў Польшчу яшчэ адной магчымасці абыйсці пастанову Саўміну №753 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі  Рэспублікі Беларусь”.

Візы на “Басовішча” – пад пытаннем

Арганізатары фестывалю пакуль не здолелі дамовіцца, каб беларускія наведвальнікі атрымалі абяцаныя раней польскія візы.

Лідчына прадэманстравала свой эканамічны патэнцыял

|

У мінулую пятніцу і суботу, 24-25 чэрвеня, у Лідзе прайшоў міжнародны эканамічны форум “Ліда-рэгіён-2011”. Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі пасольстваў дзясятка краін і больш сотні прадпрымальнікаў з суседніх рэспублік.

У ліпені пенсіянеры атрымаюць матэрыяльную дапамогу

|

У ліпені бягучага года непрацуючыя грамадзяне, якія атрымліваюць пенсіі менш за 686 тыс. рублёў, атрымаюць разавую матэрыяльную дапамогу ў памеры 150 тыс. (30 даляраў па афіцыйным курсе Нацбанка).

З гісторыі гарадзенскага самвыдату

|

Калі ў 90-ыя гады ў Гародні развіваўся анархістычна-альтэрнатыўны рух, усё ішло паводле правіл – пачыналі граць маладыя гурты, узнікалі розныя ініцятывы, а таксама былі пробы стварання сваёй прэсы – зіны. Адным з першых такіх зінаў быў “Робочий гудок”.