З Днём народзінаў, “Твой стыль”!
Час ляціць незаўважна. Здавалася б, яшчэ нядаўна мы нясмела абмяркоўвалі ідэю стварэння ўласных інтэрнэт-газеты і радыё. Яшчэ нядаўна Дзіма Ягораў ўначы з 1-га на 2-е сакавіка з дапамогай сябраў першай рэдакцыі “Твайго стылю” (у асноўным – навучэнцаў ШМЖ-10) “нараджаў” самы першы выпуск ТС. Затым з’явіўся першы выпуск радыёпраграмы і… пайшло-паехала!