Вулічныя мастакі размалёўваюць Гродна (фота)

|

Вулічны мастацкі праект “Must Act – Must Art” праводзіцца ў гродзенскіх дварах з 25 верасня. Галоўная мэта праекта – разбавіць шэрасць навакольнага асяроддзя фарбамі. Сярод мноства малюнкаў ёсць і Вялікі Князь Вітаўт, і разнастайныя дзіцячыя замалёўкі.

ДТЗ з удзелам самазвала і аўтапоезда (фота)

Моцным ударам аўтапоезд пратараніў самазвал у Бераставіцкім раёне. Аўтамабіль сагнула, а кіроўца зачапіўся за кузаў нагамі звіс праз пасажырскі бок ўніз галавой.

“Нёман”: верасень без перамогаў

|

Працягваецца безпераможная серыя гарадзенскага футбольнага “Нёмана”. У другой палове чэмпіянату на рахунку каманды Саладоўнікава адна параза і две нічыі.

У Гродне адбудуцца Панеўрапейскія дні назіранняў птушак

|

Акцыю па далучэнню гарадзенцаў да назіранняў за птушкамі актывісты грамадскага аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ладзяць ужо 15-ты раз.

Загінула пад коламі аўтамабіля

|

Трагедыя здарылася на ўскраіне горада ноччу 27 верасня.

Хакейны “Нёман” замацаваўся сярод лідэраў чэмпіянату

|

Шостую запар перамогу пад кіраўніцтвам новага трэнера атрымалі 26 верасня гарадзенскія хакеісты.

Выйшлі дзве новыя кнігі Віктара Саяпіна: прэзентацыя 2 кастрычніка

|

“Забытыя фабрыкі і заводы Гродна” і “Гродзенскія помнікі і скульптуры” – так называюцца дзве новыя кнігі краязнаўцы Віктара Саяпіна, якія на гэтым тыдні выйшлі ў выдавецтве “ЮрСаПрынт. Іх афіцыйная прэзентацыя адбудзецца 2 кастрычніка, але выданні ўжо даступныя ў выдавецтве, а таксама кнігарнях горада.

У Гродне адбудзецца Медыя Сняданак

|

У Міжнародны дзень сталых людзей, які адзначаецца 1 кастрычніка, у Гродне адбудзецца Медыя Сняданак для журналістаў.

Новы сезон курсаў “Мовананова” ў Гародні адкрые Зміцер Вайцюшкевіч

|

29 верасня пасля летняга адпачынку ў Гародні зноў пачнуць працу курсы беларускай мовы – Мовананова.  Распачнецца сезон заняткамі на тэму “Адукацыя” і невялікім канцэртам  Зміцера  Вайцюшкевіча. Першыя заняткі курсаў пачнуцца ў панядзелак у 19.00 у кавярні “Салодкі пачастунак” (вул. Ажэшка 25, корпус 3).

Незаконная партыя цыгарэт была затрымана ў Гродне

Партыю цыгарэт “Minsk Capital” на суму 68,6 мільёнаў затрымала Ленінскае МПЗ. Незаконныя тытунёвыя вырабы былі знойдзены ў машыне “Fiat Scudo”.