“Вельмі складана, бо ўсё на кірыліцы”. Наколькі Гродна падрыхтаваны каб прымаць іншаземцаў?

Гродна – горад на мяжы. Тут праходзяць святы і фестывалі, на які прыязджаюць госці ў тым ліку і з замежжа. Аднак многім замежнікам тут трэба неяк жыць і ў буднія. Ці падрыхтаваны Гродна да прыёму іншаземцаў, якія не ведаюць ні беларускай, ні рускай мовы? Мы праверылі ды паразмаўлялі з гасцямі горада.

Пачаўся прыём заявак на бясплатныя візы на фестываль “Басовішча”

|

Арганізатары маюць 200 візаў для беларусаў. Бясплатна іх атрымаюць усе ва ўзросце да 25 гадоў. Для старэйшых візу зробяць за паўцаны – 30 еўра. Заяўкі прымаюцца да 24 чэрвеня.

Наступным разам – праз паўстагоддзя. Астранамічнае лета пачалося з клубнічнай поўні

|

Сонцастаянне і поўня супалі ўначы 21 чэрвеня. Назіраць поўню ў самую кароткую ноч года беларусы маглі ад 01:34. Мінулым разам такое супадзенне здаралася 30 гадоў таму, наступным разам сонцастаянне і поўня прыдуцца на адны суткі толькі праз 46 гадоў, у 2062 годзе.

Кавалевіч атрымаў перамогу ў першым матчы на пасадзе галоўнага трэнера “Нёмана”

|

У першым жа матчы пад кіраўніцтвам Ігара Кавалевіча футбалісты “Нёмана” здолелі перапыніць серыю з чатырох паражэнняў запар. У Мінску жоўта-зялёныя мінімальна абыгралі сталічнае “Дынама”.

Спраўдзіць мару, зняць стрэс і здейсніць цуд. Навошта дарослыя вучацца маляваць

|

Мастачка Каця Забеліна ад зімы праводзіць заняткі па малюнку для дарослых. Сваю праграму яна склала такім чынам, каб ахвотныя навучыцца маляваць хутка пабачылі вынік і з кожнага занятка сыходзілі з гатовай карцінай. Станавіцца прафесійнымі мастакамі навучэнкі Каці не збіраюцца. А пра тое, чаму варта адарвацца ад любімай канапы, выйсці з сеціва і памаляваць, расказалі ў час пленэра на беразе Нёмана.

Бясплатных вулічных трэнажораў у Гродне стала больш. Цяпер можна займацца і на стадыёне

|

Новы комплекс вулічных трэнажораў “Сіліч” у канцы мінулага тыдня з’явіўся на стадыёне “Нёман”. Як і ў Пышках, распрацоўшчыкам канструкцый з’яўляецца кампанія ТАА “Біякам Тэхналогія”.

Новая ветраэлектрастанцыя ў Навагрудскім раёне дапаможа штогод эканоміць больш за 930 тыс. долараў

|

“Гроднаэнерга” паспяхова завяршыла будаўніцтва і запусціла ветраэлектрастанцыю ў вёсцы Грабнікі пад Навагрудкам, паведамілі ў прэс-службе “Белэнерга”.

Індзейцы, слінгатанцы і дудлінг. Каля Гродна прайшоў артпікнік для дзяцей

|

Мерапрыемства на базе адпачынку “Вялес”, што ў 15 кіламетрах ад абласнога цэнтра, праводзіцца другі раз. Арганізатарамі дзіцячага фестывалю “Артпикник” выступілі, як і летась, энтузіясты, якія калсці проста вырашылі правесці для дзяцей незвычайнае свята і кінулі кліч сярод зацікаўленых, піша TUT.BY.

“Дзяўчыны не хапае, але пакуль трымаюся”. Пешы падарожнік з Гродна Сяргей Мароз ужо ў Піцеры

|

Гарадзенскі падарожнік Сяргей Мароз, які адправіўся ў далёкі шлях на ўсход, ужо ў Санкт-Пецярбургу. Наперадзе ў яго Петразаводск і Мурманск, з пастаўленага шляху ён сыходзіць не плануе.

У Гродне з’явіліся два новыя тралейбусныя маршруты, а чатыры аўтобусныя змяніліся

|

Для аптымізацыі гарадской сеткі грамадскага транспарту тралейбуснае ўпраўленне запусціла з 18 чэрвеня два новыя маршруты, а аўтобусны парк змяніў тры маршруты і часовы прыпыніў адзін. З восені чакаюцца змены яшчэ ў двух маршрутах.