Гарадзенскія мотабалісты дадалі ў гульні, але ў Кубку выступілі няўдала

|

На мінулых выходных у Пінску прайшоў Кубак Беларусі па мотаболе. Каманда “Гродна” здолела выйсці з групы, але прайграла матч за трэцяе месца.

Баскетбалісты “Гродна-93” усё бліжэй да фіналу

|

У пятнiцу i суботу, 22-23 красавіка, у Гродне прайшлі першыя матчы паўфіналу чэмпіянату па баскетболу сярод мужчынскіх каманд. Дружына Андрэя Васiлеўкі прымала магілёўскі “Барысфен” і зарабіла ў двух хатнiх матчах дзве перамогі і цяпер знаходзіцца ў кроку ад фіналу.

Конкурс экологических проектов “Зелёнка” собирает идеи

|

Таварыства экалагічных арганізацый “Зялёная сетка” і платформа для рэалізацыі сацыяльна значных праектаў Talaka.by аб’яўляюць набор удзельнікаў на конкурс экалагічных праектаў “Зялёнка”. Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя людзі з экаідэямі ці проста вялікім жаданнем палепшыць экалагічную сітуацыю ў Беларусі (асабліва вітаюцца ўдзельнікі з рэгіёнаў) .

Пачалася рэгістрацыя на летнюю моўную школу ЕГУ

|

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт запрашае вучняў 8–10 класаў узяць удзел у штогадовай Летняй моўнай школе ў Вільні. У 2016 годзе ажыццяўляецца набор у групы па англійскай і па нямецкай мове.

Фотарэпартаж: У Гродне малявалі светам пад гукі арфы

|

Прыватны тэатр лялек, свету і ценяў «Дом Сонца» ды індзі-гурт Lumiere Tales выступілі ў былым палацы Тэкстыльшчыкаў у нядзелю, 24 красавіка.

“Не такая сацыялка”. Як інвалід-вазочнік з Ліды здзяйсняе мары – свае і чужыя

|

Выбрацца з сябрамі на шашлыкі, схадзіць у салон прыгажосці, наведаць спортзал, звадзіць сына ў цырк… Гэта не пералік шэраговых задач на бліжэйшы тыдзень. Для людзей з інваліднасцю простыя справы часта адносяцца да катэгорыі недасяжных мараў. Але Саша Аўдзевіч, інвалід-вазочнік з Ліды, упэўнены – мары спраўджваюцца, калі не апускаць рукі і спрабаваць. Пра гэта ён з сябрамі здымае  відэапраект “Не губляйся, паспрабуй!”.

 

Мімімішная гісторыя. Гарадзенскія ратавальнікі прыйшлі на дапамогу качаняткам

|

Байцы МНС у суботу, 23 красавіка, дапамагалі ў парку Жылібера маленькім качанятам, за якімі не даглядзела мама-качка.

Зрабі сам! У Гродне адкрылася бясплатная веламайстэрня

Гарадзенскім веласіпедыстам прапануюць бясплатна папрацаваць у гаражы, дзе можна самастойна або з дапамогай дзяжурнага механіка ліквідаваць непаладкі двухколавага транспарту. Першых кліентаў велакухня прыняла ў суботу 23 красавіка.

Вясна вырашыла пакапрызнічаць: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

Падобна на тое, што і на гэтым тыдні мы не дачакаемся цёплага вясенняга сонейка: у Гродне чакаецца хмарнае надвор’е, моцныя дажджы, магчымы мокры снег (!).  Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да 8 градусаў, удзень — 4-14 градусаў вышэй за нуль. 

Фэст экскурсаводаў 2016: У Гродне прайшла экскурсія па самых старых могілках краіны

“Могілкі – маленькага копія нашага горада”, – сказаў экскурсавод Андрэй Вашкевіч у самым пачатку шпацыру па старых могілках, які прайшоў 24 красавіка ў межах “Фэсту экскурсаводаў”. Прысутныя даведаліся не толькі пра гісторыю могілак і людзей, якія там пахаваныя, але таксама пра сімволіку на надмагіллях.