У Гродна з’явіўся горад-пабрацім у ЗША

|

Дамову аб пабрацімстве паміж Гродна і каліфарнійскім гарадком Ранчо Кардова падпісалі 22 студзеня ў мэрыі Ранча Кардова. Старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой узначальваў беларускую дэлегацыю, што наведала сталіцу Каліфорніі Сакрамэнта і ваколіцы, піша газета “Диаспора”.

Польскі калекцыянер вывез з Гродна рарытэтны мапед “Niemen”. Гарадзенцы змогуць пабачыць яго летам

|

Багаты жыхар Беластока з дапамогай прыватных сувязей знайшоў у Гродне мапед “Niemen”, што выпускаўся тут да Другой сусветнай вайны, ды змог вывезці яго ў Польшчу, дзе ўзяўся за рэстаўрацыю.

“Кінавідэапракат” збірае ідэі для Фестывалю нацыянальных культур

|

Падрыхтоўка да Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе ў першыя выходныя чэрвеня, ідзе поўным ходам: сцэнарый напісаны, вядучыя запрошаны, творчыя калектывы рыхтуюць нумары. Арганізатары свята гатовыя прыўнесці ў шоў “разыначку”, якая прыйшлася б даспадобы гарадзенцам і гасцям горада.

У Гарадзенскай вобласці засталося 106 чалавек старэйшых за 100 гадоў

|

Гарадзеншчына застаецца рэгіёнам з найбольшай працягласцю жыцця. Калі летам 2015 года стогадовы рубеж тут пераадолелі 108 доўгажыхароў, то на 1 студзеня 2016 года іх колькасць скарацілася на два чалавекі.

Лепшыя танцоры Гродна сустрэліся ў новай студыі Олі Лета. Без Якуша

|

Танцавальны вечар, які адбыўся 23 студзеня ў новай студыі Олі Лета, сабраў практычна ўсіх топавых танцораў, якія з’яўляюцца заснавальнікамі розных відаў танцу ў горадзе.

Гарадзенскія хакеісткi дапамаглі зборнай Беларусі стаць трэцяй на чэмпіянаце Еўропы

|

Зборная Беларусі, дзякуючы перамозе над Германіяй, стала бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы па індархакеі і заваявала пуцёўку на чэмпіянат свету ў Аргенціну.

Зіма адступае: пацяпленне прыйдзе ў Гродна з мокрым снегам і галалёдзіцай

|

Пасля самай халоднай ночы студзеня ідзе адіга: з мокрым снегам і тэмпературай паветра ад -2° да +5°.

Тым часам у Гродне: 24 студзеня ў гісторыі горада, рэгіёну і свету

|

310 гадоў таму ў Гродне мог з’явіцца манетны двор, у 1932 годзе гэтым днём адбыўся першы афіцыйны хакейны матч у горадзе, а ў 1984 свет упершыню пазнаёміўся з персанальным камп’ютарам Apple Macintosh.

Мэр Гродна Мечыслаў Гой узначаліў беларускую дэлегацыю ў ЗША

|

Дэлегацыя з Беларусі, якую ўзначальваў старшыня гарадзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, 22 студзеня наведала з афіцыйным візітам сталіцу Каліфорніі Сакрамэнта.

Эксперыментальная гасцёўня ў тэатры лялек сабрала сапраўдны аншлаг

|

Сустрэчай 23 студзеня тэатр лялек распачаў шэраз імпрэз у фармаце гасцёўні. Паўтары гадзіны прадстаўлення аб’ядналі на адной сцэне паэзію, прозу, драму і музыку. Акторы абодвух гарадзенскіх тэатраў падзяліліся з гледачамі новымі працамі, а гледачы атрымалі новы мастацкі досвед. Асаблівую цеплыню дадаў выступ мастачкі-канструктаркі Вікторыі Анціпінай, што заспявала на сцэне у свой дзень нараджэння.