Хакеісты “Нёмана” чарговы раз прайгралі, але шанец працягнуць барацьбу яшчэ маюць

|

Праз суткі пасля апошняга матчу “Нёман” і “Юнацтва” зноў скрыжавалі клюшкі ў гарадзенскім лядовым палацы. У Гродне мінчане як у першым, так і ў другім матчы атрымалі перамогу над мясцовымі хакеістамі.

У Гродне дэгуставалі здаровую ежу і прэзентавалі веганскі часопіс

|

Уладальнікі гродзенскай крамы “Прадукты для здароўя” Таццяна Стрыжанкова і Павел Харыонаў прэзентавалі гарадзенцам карысныя прадукты. Прэзентацыя-дэгустацыя прайшла 12 сакавіка ў веган-бары Nesterka.

У Лідзе адкрыецца візавы цэнтр Польшчы

|

Другі польскі візавы цэнтр на Гарадзеншчыне пачне працу 18 сакавіка ў Лідзе. Таксама 16 сакавіка адчыняцца такія ж цэнтры ў Пінску і Баранавічах, а 17 сакавіка – у Магілёве. Такім чынам, агулам у Беларусі будзе працаваць восем польскіх візавых цэнтраў. Пра гэта паведамілі ў Амбасадзе Польшчы ў Мінску.

Дзе ў Гродне правесці Гадзіну Зямлі і чым заняцца дома ў цемры?

|

Выключыць электрычнасць і падумаць пра планету 19 сакавіка можна як у гарадзенскіх кафэ і творчых прасторах, так і дома. Мы сабралі спіс месцаў, куды можна схадзіць на акцыю ў Гродне. І варыянты, як да яе далучыцца, застаўшыся дома.

Гарадзенскія прадпрымальнікі працягваюць выходзіць на плошчу, але з кожным разам іх ўсё менш

|

У панядзелак, 14 сакавіка, на плошчу ў Гродне выйшла толькі шэсць прадпрымальнікаў і адзін незадаволены грамадзянін. Акцыя пратэсту доўжылася менш за гадзіну. За гэты час прадпрымальнікі паспелі абмеркаваць праблемы, з якімі яны сутыкаюцца. Адна з іх – продаж боксаў на рынку “Паўднёвы”.

Кіроўца Volkswagen, які сутыкныўся ў Гродне з цягніком, вяртаўся з Дня нараджэння ў Друскеніках

|

Volkswagen Transporter 14 сакавіка каля 00.30 сутыкнуўся на чыгуначным пераездзе з цягніком. Па інфармацыі ДАІ, кампанія моладзі вярталася ў Мінск пасля адпачынку ў аквапарку Друскенік. Кіроўца, які адзначаў там свой дзень народзін, заснуў за рулём.

Жывая бібліятэка “Сямейны фотаальбом” пройдзе ў Гродне

|

Другая гарадзенская міжпакаленчая Жывая бібліятэка пройдзе 19 сакавіка. Разам з “жывымі кнігамі” пагартаем старонкі сямейных альбомаў, “пачытаем” гісторыі пра жыццёвыя авантуры і прыгоды, неспадзяваныя вандроўкі і знаёмствы, а таксама пачуем кранальныя сямейныя легенды ды гісторыі кахання.

Зміцер Санько і Алесь Жлутка прэзентуюць у Гродне кнігу Язэпа Лёсіка “Літва–Беларусь. Гістарычныя выведы”

|

Этнакрама “Цудоўня” і  выдавецтва “Тэхналогія” запрашаюць на прэзентацыю кнігі “Літва–Беларусь. Гістарычныя выведы” (аўтар Язэп Лёсік, укладальнік Зміцер Санько, аўтар пасляслоўя Алесь Жлутка). Кніга прысвечаная гісторыі этноніма “літва” і пытанню этнічнай прыналежнасці старажытных ліцьвіноў. Пасляслоўе, напісанае гісторыкам-медыявістам Алесем Жлуткам, змяшчае крытычны агляд розных версій – ад сярэднявечных да сучасных, што спрабуюць развязаць гэтую загадку. У дадатку – артыкул Я. Люціча-Воўка 1949 г., які наўпрост датычыць тэмы Лёсікавай працы.

У Беларусь вяртаецца зіма: надвор’е у Гродне на тыдзень

|

У Беларусі ў канцы гэтага тыдня ўсталюецца зімовае надвор’е. Пачынаючы з пятніцы і да канца тыдня ўладу над надвор’ем возьмуць актыўныя атмасферныя франты. Праходзячы праз нашу краіну, яны будуць зацягваць халоднае паветра паўночных шырот. Сярэдняя тэмпература чакаецца на 1—3°С ніжэй за норму. Усталюецца снежнае покрыва вышынёй 1—5 см.

Міжнародны фестываль “Нёманская вясна” адкрые сезон на Аўгустоўскім канале

|

Міжнародны спартыўны фестываль “Нёманская вясна” адкрые водны сезон на Аўгустоўскім канале, паведаміў БЕЛТА намеснік старшыні ГА “Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз” Сяргей Каляда.