У летніку пад Гродна пачалася змена дла асаблівых дзяцей і іх бацькоў

|

Дзевяць дзён, з 24 жніўня да 1 верасня, у летніку “Зорька”, што месціцца на Юбілейным возеры, адпачывае асаблівая змена. Сюды запрасілі сем’і, што выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, а таксама дзяцей з сем’яў, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Праводзіць летнік Гродзенскае аддзяленне Чырвонага Крыжа, фінансавую падтрымку ў арганізацыі аказалі вернікі з Японіі і Міжнародная федэрацыя Чырвонага Крыжа.

Фотафакт: Як у Гродне супрацоўнікі МНС змагаюцца з восамі

|

З-за няякаснага капітальнага рамонту дома па вуліцы Ажэшкі, 36, супрацоўнікам МНС давялося цэлае лета змагацца з восамі, якія развяліся ў шчылінах, што пакінулі будаўнікі.

У Гродне супрацоўнік ДАІ павесіўся на працы

|

Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, супрацоўнік здзейсніў суіцыд 29 жніўня, у будынку Упраўлення ДАІ. Прычыны і абставіны высвятляюцца ў ходзе праверкі, якую праводзіць УСК па Гродзенскай вобласці.

Чаму гарадзенцы перастаюць хадзіць у стары цір у парку Жылібера?

|

У самы стары гарадзенскі цір, які з’явіўся ў парку Жылібера яшчэ ў 1950-х гадах, перастаюць хадзіць людзі. З моманту заснавання ў ціры мала што памянялася – святла практычна няма, мішэні старыя і толькі ў мінулым годзе абнавілі вінтоўкі. Менавіта таму людзі аддаюць перавагу новаму стралковаму клубу, які працуе па суседстве i дзе можна нават выйграць прыз.

Гарадзенец Аляксандр Трыпуць будзе сцяганосцам Беларусі на адкрыцці Паралімпійскіх гульняў у Рыа

|

XV летнія Паралімпійскія гульні пройдуць з 7 па 18 верасня ў Рыа-дэ-Жанейра. У іх возьме ўдзел 21 спартсмен-паралiмпiец з Беларусі. У склад зборнай ўключаны і тры прадстаўнікі Гарадзеншчыны – адзiн з iх панясе сцяг краiны на адкрыцці гульняў.

Санака Самарасінха ў Гродне: не ўспрымайце ААН як Санта-Клауса

|

Пастаянны Прадстаўнік ПРААН у Беларусі Санака Самарасінха прадставіў 29 жніўня на сустрэчы з грамадскасцю Гродна канцэпцыю кампаніі “Інклюзіўная Беларусь. Мэты ўстойлівага развіцця для ўсіх”. Мерапрыемствы гэтай кампаніі на Гарадзеншчыне адбудуцца 15 лістапада ў Лідзе і 18 лістапада ў Гродне.

Прэзідэнт падпісаў указ аб безнаяўных субсідыях на “камуналку”

|

Прэзідэнт Беларусі сёння падпісаў указ № 322 “Аб прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый”. Дакументам прадугледжваецца ўкараненне з 1 кастрычніка 2016 года сістэмы безнаяўных жыллёвых субсідый на аснове выяўляльнага і заяўнага прынцыпаў. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, піша TUT.BY.

Кожны рэжысёр хоча ведаць, дзе схавалася чайка

Калі ў першым акце мужчына страляе з ружжа ў жанчыну, то ў чацвёртым — жанчына страляе ў адказ. У пэўнай ступені перайначаная чэхаўская цытата можа быць ключом да “дэшыфроўкі” “Чайкі” ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра Гродзенскага абласнога тэатра лялек Алега Жугжды. Рэцэнзія ад газеты “Звязда”.

У Гродне на аўтобусным прыпынку згарэў дарагі кросовер Mercedes ML

|

На прыпынку “Цэнтр занятасці” на вуліцы Дзяржынскага згарэў кросовер Mercedes ML350. Гэта здарылася 29 жніўня, каля 15.40. У момант узгарання кіроўца аўтамабіля – маладая дзяўчына – здолела хутка пакінуць салон. Машына амаль цалкам згарэла.

Як Аўгустоўскі канал рыхтуецца да бязвізавага рэжыму

|

Указ №318, паводле якога замежныя грамадзяне змогуць знаходзіцца без візаў на тэрыторыі Аўгустоўскага канала і прылеглых тэрыторыях на працягу пяці дзён, зацікавіў турыстаў, чыноўнікаў, тураператараў, уладальнікаў аграсядзібаў і патэнцыйных інвестараў, піша svaboda.org.