У былым гарадзенскім палацы Сапегаў адкрылі аптэку
Сёння генеральны дырэктар гарадзенскага РУП “Фармацыя” Андрэй Шчука ўрачыста перарэзаў стужку. Аптэцы №36, што размясцілася ў будынку, папулярна называным “Баторыеўкай”, мяркуюць надаць імя папярэдняга дырэктара “Фармацыі”, трагічна загінулага Мікалая Грыцэвіча.