Пераслед за Пагоню – інерцыя 90-х. Аляксей Ластоўскі пра канфлікт сімвалаў
Герб “Пагоня” ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гісторыка культурных каштоўнасцей, але за шалік з ім міліцыянты могуць забраць са стадыёна. Нішто не забараняе карыстацца гэтым сімвалам, але беларускія кадэты адчулі ціск за звычайнае фота з ім. Чаму сімвалы так моцна ўздзейнічаюць на людзей і чаму людзі ў пагонах бачыць у Пагоні крамолу?