Сяргей Чэрнік: “Дзякуй, што ўсе гэтыя гады былі са мной”
Карэспандэнт “Твайго стылю” сустрэўся з Сяргеем Чэрнікам і ўручыў яму заслужаны падарунак – футболку. У адказ рэдакцыя таксама атрымала сувенір ад былога брамніка “Нёмана”.
Карэспандэнт “Твайго стылю” сустрэўся з Сяргеем Чэрнікам і ўручыў яму заслужаны падарунак – футболку. У адказ рэдакцыя таксама атрымала сувенір ад былога брамніка “Нёмана”.
Чарговы гарадзенскі паэтычны слэм плануецца на канец студзеня. Гэтым разам мы заклікаем усіх ахвотных далучыцца ў якасці ўдзельнікаў і прачытаць свае рыфмаваныя і не вельмі творы.
Кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае ў пошук праектныя ідэі, здольныя насыціць жыццё Гродна як культурнай сталіцы Беларусі ў 2014 годзе. Прадставіць іх і знайсці партнёраў можна ўсім ахвочым на “Кірмашы праектаў” 21 студзеня.
Прадстаўленыя на продаж лісты гэта перапіска Ажэшкі з графам Антоніем Вадзінскім – польскім і французкім пісьменнікам і перакладчыкам. Нехта набыў іх па пачатковай цане 8 тысяч злотых.
13-14 студзеня будзе без істотных ападкаў, воблачна з праясненнямі, на дарогах месцамі галалёдзіца.
Сёлета 6-7 чэрвеня ў Гродне пройдзе юбілейны Х фестываль.
На фінальныя мерапрыемствы чакаюць каля 850 артыстаў, а ў праграму плануецца дадаць новыя кірункі.
Народныя майстры прадставяць справаздачную тэматычную выставу “Гарадзенская мелодыя” ў гродзенскай выставачнай зале.
Вернісаж адбудзецца 14 студзеня а 17-ай гадзіне.
Скандынаўская хадзьба з палкамі трэніруе каля 90% мышцаў цела, паляпшае працу сэрца і лёгкіх, ды робіць яшчэ шмат чаго карыснага для здароўя чалавека. Майстар клас у Гродне адбудзецца 18 студзеня ў лесапарку Пышкі.
У Беларусi гэты год улады абвесцілі “Годам гасціннасці” – перадусім у сувязі з чэмпіянатам па хакеі, які пройдзе ў Мінску. Гарадзенцы адказываюць на пытанні “Твайго стылю”: Ці беларусы гэта гасцінны народ? У чым гэта выяўляецца? Што запамятаюць з нашай краіны замежнікі, якія прыедуць на чэмпіянат?
Пасля таго, як з патрабаваннямі палепшыць умовы працы выступілі супрацоўнікі мінскай хуткай дапамогі, да іх далучыліся калегі з Гродна. Раніцай 11 студзеня ў Цэнтральнай станцыі хуткай дапамогі адбылася сустрэча супрацоўнікаў з начальнікам упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Андрэем Стрыжаком.