Вы яшчэ можаце зарэгістравацца!

|

Шчыра запрашаем узяць удзел у ІІ Фестывалі маладзёвай журналістыкі «Твой стыль», які адбудзецца 21-23 траўня ў Гродне па адрасе вул. Будзёнага, 48а. Праграму Фестывалю і форму рэгістрацыі на ўдзел у ім можна знайсці на вэб-старонцы http://t-styl.info/archive/3087

Дэлікатэсны «элемент» паркавай культуры

|

Вінаградны слімак – валютны тавар, яе збор і перапрацоўка маюць добры эканамічны эфект. Збіраюць яе школьнікі і пенсіянеры. А з улікам таго, што ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях сканцэнтравана каля 70% біялагічнага запасу гэтага віду, можна трохі падпрацаваць у сезон.

У Гродне працуе штогадовы турыстычны кірмаш

|

Гродзенцы могуць выбраць месца летняга адпачынку без доўгіх абыходаў турыстычных агенцтваў: 14 фірмаў і арганізацый прадстаўлены сёлета на 6-м традыцыйным кірмашы «Лета-2010».

Прафсаюз запланаваў пікет. Чакае дазволу

|

Сябры Гродзенскай гарадской суполкі Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці звярнуліся ў гарвыканкам з заявамі аб правядзенні пікетаў у міжнародны Дзень дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.

У алкаголь падлівалі тасол

|

Два гарадзенскія дзяцюкі падпаілі маладую жанчыну ды завалодалі яе аўтамабілем.

60 літоўскіх мэраў накіроўваюцца ў Гродна

|

Яны прымуць удзел у VI Беларуска-літоўскім эканамічным форуме, які адбудзецца 20-21 траўня. Спачатку мэры прыбудуць у Ліду на прэзентацыю эканамічнага патэнцыялу Лідскага рэгіёна. На другі дзень гасцей будзе прымаць абласны цэнтр.

Гарадзенскія баскетбалісткі змагаюцца за званне чэмпіёнак Балгарыі

|

Мінулым летам дзве лепшыя гарадзенскія баскетбалісткі Наталля Ануфрыенка і Таццяна Ліхтаровіч перабраліся гуляць у Балгарыю. Зараз клубы, у якіх яны гуляюць, змагаюцца паміж сабой за званне чэмпіёнаў гэтай краіны.

Міжнародны дзень музеяў. І ноч…

Да 18 траўня, а менавіта тады адзначаецца дзень музеяў, прымяркоўваюцца розныя імпрэзы і выставы. Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей рыхтуе цікавую забаўляльную праграмму для сваіх наведвальнікаў.

Як зарэгістраваць некамерцыйную арганізацыю

| Без катэгорыі

22 траўня ў Брэсце і 23 траўня ў Гродна адбудуцца семінары «Стварэнне і рэгістрацыя некамерцыйных арганізацыяў».

Цяжкасці перакладу, або Як яго завуць у іншых краінах

Вядомы ўсяму свету знак @ у розных мовах мае рознае значэнне. Гэта сведчыць аб тым, што сімвал далёка не «сабачка», калі вы знаходзіцеся за межамі славянскага свету.