Гарадзенцы – лепшыя ва ўсіх заездах: прайшоў чарговы этап чэмпіянату вобласці па мотакросе

|

Больш за 60 спартсменаў з усёй Беларусі змагаліся за званне мацнейшых у чарговым этапе чэмпіянату Гродзенскай вобласці па мотакросе, які прайшоў 27 жніўня каля Кургана Славы.

Стаяў на святлафоры і насіў ровар: Мечыслаў Гой праехаў 25 км па Гродне і зафіксаваў праблемы веларуху

|

Канец працоўнага тыдня старшыня гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой вырашыў з карысцю правесці для аматараў веларуху. Група з велаактывістаў, журналістаў, супрацоўнікаў ДАІ і чыноўнікаў. Больш за дзве гадзiны людзi ездзілі па горадзе і шукалі самыя праблемныя месцы.

Алімпійца Івана Ціхана сустрэлі ў Гродне з цыганамі і аркестрам

Малатабойца, прызёра Алімпійскіх гульняў у Рыа Івана Ціхана сустракалі ў Гродне ўвечары 26 жніўня. Пасля гучных перамог, ужо па добрай традыцыі на Фолюшы, дзе жыве Іван, суседзі збіраюцца і незвычайным чынам сустракаюць свайго любiмага спартсмена. У гэты раз яны запрасілі цыган і цэлы аркестр МНС.

Ініцыятыва “Голас студэнтам” заклікае паведамляць пра прымус да датэрміновага галасавання

|

Кампанія будзе маніторыць прымус студэнтаў да датэрміновага галасавання і каардынаваць дзеянні назіральнікаў на выбарчых участках, якія знаходзяцца ў студэнтскіх інтэрнатах. Каардытатары просяць студэнтаў паведамляць пра настойлівыя заклікі прагаласаваць датэрмінова за патуранне або пагрозу. 

Віцебск вітае! Дызайнеры білбордаў з Гродна зноў вылучыліся смешнай памылкай (АБНОЎЛЕНА)

Дызайнеры гарадзенскіх білбордаў зноў вылучыліся непісьменнасцю. У цэнтры горада на сцяне адной са старых камяніц у двары вуліцы Савецкай з’явіўся велізарны плакат. На вялікім палотнішчы размешчаная выява… Віцебска.

У гарадзенскай жабкі-падарожніцы невядомыя адарвалі бронзавую торбу

|

У гарадзенскай бронзавай скульптуры жабы-падарожнiцы, што ўсталявана на вуліцы Ажэшкi, невядомыя адарвалі торбу. Адны з першых, 26 жніўня выявілі прапажу супрацоўнікі інфармацыйна-турыстычнага цэнтра. Хто і навошта скраў частку скульптуры, пакуль невядома.

Гарадзенцам прапануюць закрыць сезон адпачынку яркімі фарбамі

|

Як пачыналася лета ў Гродне, так і заканчваецца – усё тымі ж яркімі фарбамі. У суботу 27 жніўня ў Каробчыцах пройдзе чарговы Фестываль ColorFest, які прапануе гарадзенцам прыгожа закрыць сезон адпачынку ды павесяліцца пад разнастайную музыку.

Лятучы шатландзец: 66-гадовы байкер прыехаў у Беларусь на Лідскі фэст

Джон Вэбстэр з Шатландыі ездзіць на байку ўжо паўстагоддя. За гэты час ён скалясіў усю Еўропу, пабываў у Амерыцы, Аўстраліі  і Новай Зеландыі, а сёлета, па запрашэнні гарадзенскіх сяброў-байкераў і Лідскага клуба Devoid of rights, завітаў у Беларусь.

Кубак Дубко: “Нёман” у матчы адкрыцця абыграў смаленскі “Славуціч”

|

Гарадзенскі “Нёман” пачаў удзел у традыцыйным Кубку Дубко з перамогі. У першым паядынку падапечныя Сяргея Пушкова толькі ў трэцім перыядзе змаглі пераламаць зыход сустрэчы з грозным “Славуцічам”. Выніковы лік 2:1 на карысць “Нёмана”.

“У нас будзе 7 нянь!” Як чытачы “Имён” і адзін ІТ-бізнесмен змянілі жыццё 700 малянят-сірот

Пасля публікацыі ў часопісе «Имена» артыкула пра тое, што на ўсю  Беларусь – у Гродне – працуе толькі адна сацыяльная няня, якая даглядае  малых-сірот у бальніцах, чытачы абурыліся настолькі, што вырашылі праблему за пару тыдняў. Яны дапамаглі Чырвонаму Крыжу наняць яшчэ шасцярых! Для дваіх сродкі пералічылі чытачы з Беларусі, яшчэ для адной – беларусы са штата Мінесота (ЗША), а яшчэ чатырох нянь прафінансаваў адзін з беларускіх ІТ-бізнесменаў. Так што цяпер няні будуць не толькі ў Гродне, але яшчэ ў Наваградку, Лідзе, Слоніме і Ваўкавыску! Вынік: у гэтым годзе каля 700 малых, ад якіх адмовіліся бацькі, не будуць самотна плакаць у закрытых бальнічных «боксах».