У Смаргоні скралі біяпрыбіральню

|

Невядомыя скралі біяпрыбіральню, што знаходзілася ў адным з месцаў адпачынку, якое ў халодную пару года не дзейнічала. Знікненне заўважылі супрацлоўнікі ЖКГ – уласніка прыбіральні. Шкода гаспадарцы ацэньваецца ў 5 млн рублёў, распачата крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Атрад хуткага рэагавання заклікае гарадзенцаў у свае шэрагі

|

Гарадзенская абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа праводзіць набор людзей у атрад хуткага рэагавання. Чальцоў атрада навучаць навыкам аказання першай дапамогі, працы ва ўмовах надзвычайных сітуацый і пошуку згубленых людзей.

“Лялька для “лялькі”. У Гродне артысты і гледачы разам адзначылі дзень лялечніка

|

Міжнародны дзень лялечніка адзначылі 20 сакавіка ў Гродне. Маленькія наведвальнікі тэатра ў гэты дзень маглі паспрабаваць самастойна кіраваць сапраўднымі сцэнічнымі лялькамі, зрабіць здымкі з любімымі артыстамі і напісаць віншаванкі на вялізнай паштоўцы. Разынкай свята стала акцыя, дзе кожны мог уласнаручна зрабіць ляльку для “лялькі”, як звычайна называюць гарадзенцы гэты тэатр.

Зіма вярнулася ненадоўга: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На пачатку тыдня чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу з дажджом. Месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог – галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў, умераны. У другой палове тыдня тэмпература паветра цалкам вернецца на плюс.

У Гродна прывезлі святыню ўсіх хрысціян – ікону з часцінай цярновага вянца

|

У нядзелю, 20 сакавіка, дзясяткі вернікаў прыйшлі ў гарадзенскі Свята-Раства-Багародзічны жаночы манастыр, каб сустрэць ікону Ісуса Хрыста з часцінай цярновага вянца. Яе прывезлі ў Гродна па блаславенні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

73 хвіліны драйву: глядзіце поўнае відэа з канцэрта гурта Dzieciuki ў Беластоку

|

12 сакавіка ў Беластоку адбыўся супольны канцэрт гуртоў Dzieciuki і Brutto. “Радыё Рацыя” выклала ў YouTube поўнае відэа выступу гарадзенскай фолк-панк каманды.

Гарадзенскія габрэі правялі марш у памяць аб ліквідацыі гета

|

Гарадзенскія габрэі ў нядзелю 20 сакавіка правялі ў цэнтры горада марш памяці, узгадваючы такім чынам пра тысячы загінуўшых у часы Другой сусветнай вайны.

Свечкі, кубак чаю і тэатр ценяў. Гарадзенская “Гадзіна Зямлі” ў 10 фота з Instagram

|

Сусветную акцыю “Гадзіна Зямлі” гарадзенцы маглі правесці як дома, гэтак і ў некалькіх месцах, якія падтрымалі яе правядзенне. Далучыліся і некаторыя кавярні. Мы сабралі 10 фота, якія гарадзенцы ў гэты вечар публікавалі ў сацсетках.

Дзеці ў цемры далі абяцанні планеце: як у Гродне самыя маленькія правялі Гадзіну Зямлі

|

Сёлета ў Гродне нават самыя маленькія жыхары горада мелі магчымасць сказаць сваё слова ў абарону планеты. Сустрэча, прысвечаная Гадзіне Зямлі, адбылася ў Дзіцячай экастудыі. За пару гадзін дзеці паспелі памайстраваць, пагуляць, паглядзець у цемры спектакль  і падзяліцца думкамі пра тое, што дапаможа захаваць нашу планету чыстай.

Жывыя кнігі раскрылі таямніцы з “Сямейнага альбома”

|

Жывыя кнігі – людзі, што дзяліліся ўспамінамі пра свой час – распавядалі чытачам пра жыццёвыя прыгоды, неспадзяваныя вандроўкі ды гісторыі кахання. Жывая бібліятэка “Сямейны альбом” прашла ў Гродне 19 сакавіка.