Кватэры ў Гродне працягваюць таннець: продаж на 25%, арэнда на 30%
Кошты на нерухомасці ў Гродне працягнулі падзенне ў сезоне восень-зіма. Разам з кіраўніком філіяла фірмы “Цэнтр гандлю нерухомасцю “Пакодан” Вадзімам Квасоўкам мы разбіраліся, чаму так адбылося і дзе ў Гродне шукаць танныя кватэры. А таксама самастойна прааналізавалі аб’явы пра арэнду на мясцовых сайтах.