У “Нёмана” чарговы новы кіраўнік

Новым кіраўніком футбольнага клубу “Нёман” прызначаны Леанід Дмітраніца, былы гендырэктар беларускай федэрацыі футбола. Папярэдні кіраўнік “Нёману” Дзяніс Курчэўскі, які ачольваў клуб са студзеня гэтага году, прызначаны намеснікам Дмітраніцы.

Аб’яўлены ў вышук гродзенец знайшоўся ў Польшы

|

УУС Ленінскага раёна Гродна абвясціў у вышук гродзенскага супрацоўніка часопісу «Magazyn Polski na uchodzstwie» Аляксея Салея, якога вінавацяць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 343 КК Рэспублікі  Беларусь  «Выраб і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў альбо прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўнагадовых».

Сёння ў 14 гадзін даляр падаражэў на 500 рублёў

Нацбанк Беларусі ўзняў абмежавальную планку на кошт даляра з 4000 да 4500 рублёў за даляр.

Семінар па бяспецы ў Гродне для расійскіх і беларускіх чыноўнікаў

|

18 і 19 мая ў Гродне збяруцца парламентарыі Парламентскага сходу Саюза Беларусі і Расіі, каб абмеркаваць праблемы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі .

Дабрачынны аукцыён на Гродзенскім форуме

|

Гродзенскія майстрыхі ініцыявалі дабрачынны аўкцыён у дапамогу хвораму на цяжкое генетычнае захворванне маленькаму Фёдару Седышову, выратаваць якога можа толькі складаная аперацыя за мяжой.

Філатэлістычная выстава да 625-годдзя каранацыі Ягайлы

|

20 мая гродзенскае аддзяленне Беларускага Саюза філатэлістаў і Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі  ў  Гродне ў новым будынку Роlskiej Macierzy Szkolnej адкрываюць выставу з удзелам беларускіх, літоўскіх і польскіх філатэлістаў.

Бясплатныя літоўскія візы для беларусаў

Літоўскія візы грамадзянам Беларусі могуць пачаць выдаваць бясплатна. У парламент Літвы накіраваны адобраны ўрадам законапраект аб бясплатнай выдачы грамадзянам Беларусі доўгатэрміновых літоўскіх нацыянальных віз.

Танец жывата: на шляху да раўнавагі

Усходнія танцы – гэта не толькі экзатычныя грацыёзныя рухі, якія дыхаюць эротыкай. Займаючыся ў студыі ўсходніх танцаў, вы ўдасканальваеце вашу фізічную форму.

Гарадзенка стала лаўрэаткай конкурсу Belarus Press Photo 2011

Перамогу ў намінацыі “Вяртанне” Наталлі Дораш прынёс праект “Дом 13”. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прайшла 13 траўня ў Мінску.

Байкерства як наркотык, ці дзве байкерскія гісторыі

На сёлетнім рок-байк-фэсце адрозніваліся быццам 2 тыпы ўдзельнікаў, якія, як падавалася, прыехалі з рознымі мэтамі і па-рознаму бавілі час.