“Гроднааблгідрамет” папярэджвае пра неспрыяльнае надвор’е ў бліжэйшыя выходныя
У бліжэйшыя суткі ў Гродне і вобласці чакаюцца моцныя ападкі і галалёдзіца, на смену дажджу прыйдзе снег.
У бліжэйшыя суткі ў Гродне і вобласці чакаюцца моцныя ападкі і галалёдзіца, на смену дажджу прыйдзе снег.
Веламаршрут “Мелавыя горы” будзе створаны ў ваколіцах Гродна за кошт міжнароднай тэхнічнай дапамогі па праграме Латвія-Літва-Беларусь да канца 2014 года.
Міністэрства эканомікі дало дазвол арганізацыям-вытворцам да 20% павялічыць адпускныя кошты на яйкі курыныя белыя і каляровыя.
Кніга павінна з’явіцца ў верасні, бліжэй да дня нараджэння загінулага паэта і журналіста.
“Калі б не было відаць шыльдаў з надпісамі на нямецкай мове, можна было б падумаць, што я знаходжуся ў адным з гарадоў Беларусі”, – такія словы я аднойчы сказала свайму калегу падчас пешай прагулкі па Берліне.
Усяго за пяць дзён былі прададзеныя ўсе квіткі на матч, які адбудзецца на гарадзенскім стадыёне. Квіткі прадаваліся ў касах Барысава, Мінска і Гродна. Скончыліся таксама і дадатковыя 410 квіткоў, якімі не скарысталіся партнёры УЕФА.
Жудасная аварыя здарылася сёння ў 9.30 у трох кіламетрах ад Гродна.
Вандроўка па горадзе пабудавана вакол 27 знакавых кропак – будынкаў і мясцін, звязаных з паўстаннем 1863 года, вуліц, якія носяць імя герояў паўстання.
З просьбай знізіць тарыфы на тецлазабеспячэнне храмаў у Гродзенскі аблвыканкам звярнулася кіраўніцтва Наваградскай епархіі БПЦ і абласное аб’яднанне Хрысціян веры евангельскай Новаапостальскай царквы.
Сто новых светладыёдных вулічных свяцільнікаў усталявалі на вуліцах Горкага і Багуцкага. Бяспечныя энергазберагальныя лямпы будуць выкарыстоўвацца замест лямпаў, якія працуюць на парах ртуці і натрыю (ДРЛ і ДНаТ).